🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца. Нямецкае выданне Deutsche Welle апублікавала вялікі матэрыял пра рашэнне МАК зняць абмежаванні з беларускіх спартсменаў і яго наступствы для беларускага спорту. У матэрыяле прадстаўлены пазіцыі выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Апейкіна і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. На думку Апейкіна, галоўны вынік рашэння — тое, што МАК упершыню выразна аддзяліў Беларусь ад Расіі ў пытанні спартыўных санкцый. «Гэта падкрэслівае спартыўны суверэнітэт Беларусі і адкрывае магчымасці для вяртання беларускіх спартсменаў і асабліва дзяцей на міжнародную арэну», — адзначае кіраўнік BSSF. Разам з тым у BSSF лічаць, што пры прыняцці рашэння былі недастаткова ўлічаныя інтарэсы сотняў беларускіх спартсменаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля 2020 года, а таксама інтарэсы ўкраінскага спорту як найбольш пацярпелага боку. У сваю чаргу Павел Латушка крытыкуе рашэнне МАК і звяртае ўвагу на тое, што многія пытанні, звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларускіх спартсменаў і незалежнасцю спартыўных інстытутаў у Беларусі, застаюцца без адказу. У любым выпадку апошнія рашэнні міжнародных федэрацый паказваюць, што працэс вяртання Беларусі ў сусветны спорт ужо пачаўся. І сёння асабліва важна, каб у гэтым працэсе былі пачутыя ўсе беларускія спартсмены — як унутры краіны, так і за яе межамі. 📎 Спасылка на матэрыял Deutsche Welle: https://www.dw.com/ru/belorusy-snova-v-bolsom-sporte-pod-svoim-flagom-s-kogo-snaty-sankcii/a-77317169
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Чат-бот: @bssfbot 736 подписчиков 29 дней
Channels@zozhteam
About
No description yet.
Recent posts
50/50❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) апублікаваў новую заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць беларускіх спартсменаў і нацыянальныя зборныя да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Як адзначаецца на сайце арганізацыі, МАК фактычна адмяніў свае рэкамендацыі ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года, на падставе якіх беларускія атлеты і каманды былі адхілены ад міжнароднага спорту або дапускаліся толькі ў абмежаваным нейтральным статусе. «МАК зноў заяўляе, што ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен абмяжоўвацца дзеяннямі іх урадаў, уключаючы ўдзел у вайне або канфлікце», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі. У камітэце таксама падкрэслілі, што беларускія спартсмены ўдзельнічалі ў апошніх міжнародных турнірах у якасці індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) «без якіх-небудзь інцыдэнтаў на спартыўнай арэне або па-за яе межамі». Акрамя таго, у МАК адзначылі, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі «знаходзіцца ў добрым стане і выконвае Алімпійскую хартыю». Пры гэтым МАК пакінуў у сіле абмежаванні і санкцыі ў дачыненні да Расіі. Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе міжнародны спорт увёў беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У апошнія месяцы, аднак, у шэрагу відаў спорту назіраецца тэндэнцыя да паступовага вяртання беларускіх атлетаў, у тым ліку ў гандболе, валейболе, водных відах спорту і іншых дысцыплінах. Новая пазіцыя МАК можа стаць ключавым сігналам для міжнародных федэрацый адносна далейшага змякчэння абмежаванняў для беларускага спорту.
❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці здзяйсняе сістэмную падтрымку для прадстаўнікоў беларускай спартыўнай супольнасці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. За гэты час Фонд дапамог больш чым 300 беларускім спартоўцам і прадстаўнікам спартыўнай супольнасці. Мы аказвалі: ◾прамую фінансавую падтрымку (жыццё, арэнда, базавыя патрэбы), ◾юрыдычную дапамогу (абарона, кансультацыі, прадстаўніцтва), ◾садзейнічанне ў атрыманні міжнароднай абароны ў розных краінах, ◾прадстаўленне інтарэсаў беларускіх спартоўцаў у міжнародных федэрацыях і МАК, ◾падтрымку ў аднаўленні прафесійнай дзейнасці за мяжой; ◾ экспертызу для беларускага грамадства ў пытаннях спартыўных падзей. Асобным важным напрамкам стала наша гуманітарная дзейнасць ва Украіне. З лютага 2022 года Фонд рэалізаваў шэраг праектаў па падтрымцы пацярпелых ад вайны, у тым ліку спартоўцаў і іх сем’яў, а таксама актыўна ўдзельнічаў у міжнародных ініцыятывах салідарнасці. ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА ЗАРАЗ? Сёння мы атрымліваем усё больш запытаў на юрыдычную дапамогу. Беларускія спартоўцы працягваюць сутыкацца з: 👉 крымінальнымі і адміністрацыйнымі пераследамі; 👉 штрафамі і судовымі выдаткамі; 👉 неабходнасцю атрымання міжнароднай абароны; 👉 дыскрымінацыйнымі падыходамі пры допусках да спаборніцтваў (у тым ліку дзеці); 👉 складанымі працэдурамі легалізацыі ў новых краінах. Юрыдычная падтрымка — гэта часта шанец на бяспеку і новае жыццё. Аднак рэсурсы Фонду абмежаваныя, каб эфектыўна рэагаваць на ўсе звароты. 💸МЭТА ЗБОРУ - 10 000 ЕЎРА НА 2026 ГОД Гэты збор накіраваны на падтрымку юрыдычнай працы BSSF, уключаючы: 🔹аплату працы юрыдычнай каманды; 🔹пакрыццё выдаткаў на адвакатаў; 🔹дапамогу ў аплаце штрафаў; 🔹прадстаўніцтва ў спартыўных федэрацыях і арганізацыях; 🔹суправаджэнне кейсаў міжнароднай абароны. Гэта канкрэтная дапамога людзям, якія ўжо сёння звярнуліся да нас. 📌Калі вы зацікаўлены ў працы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, вы можаце падтрымаць нас па спасылцы👇 https://bssf.eu/legal_support/ Данатары таксама могуць звязацца з намі, напісаўшы ў прыватныя паведамленні. ❗УВАГА! Просьба не дасылаць ахвяраванні, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па фрыстайле Вадзіму Крывашэеву. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, Крывашэеў абавязаны выплаціць штраф у памеры 1000 базавых велічынь (каля 45 тысяч рублёў). Паводле матэрыялаў справы, суд прызнаў яго вінаватым па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: — ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), — ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, накіраваныя на захоп улады), — ч. 3 арт. 361 (заклікі да ўвядзення санкцый або іншых дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы), — ч. 3 арт. 361−1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, справа датычылася абвінавачанняў як у службовых парушэннях, так і ў дзеяннях палітычнага характару. РЦАП па фрыстайле — адна з ключавых устаноў у сістэме беларускага спорту, якая займаецца падрыхтоўкай атлетаў да міжнародных стартаў, уключаючы Алімпійскія гульні. Варта адзначыць, што ў 2020–2021 гадах Вадзім Крывашэеў прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці. Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова звярталі ўвагу, што падобныя справы ў Беларусі могуць разглядацца ў кантэксце палітычна матываванага пераследу. Прысуд можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.
📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістамі Беларускага Радыё Рацыя пра актуальныя падзеі ў алімпійскім і міжнародным спартыўным жыцці. Падчас размовы былі адзначаныя некалькі ключавых тэндэнцый, якія сёння фарміруюць парадак дня ў сусветным спорце. Па-першае, назіраецца паступовае вяртанне беларускіх і расейскіх атлетаў на міжнародную арэну. У шэрагу відаў спорту ўжо адбываюцца першыя крокі па аднаўленні ўдзелу каманд. Асабліва гэта датычыцца дзіцяча-юнацкага спорту, дзе допускі ў некаторых дысцыплінах ужо адбываюцца без абмежаванняў — у прыватнасці ў валейболе і гандболе. Другі прыкметны трэнд — паступовае змяншэнне актыўнай салідарнасці міжнароднай спартыўнай супольнасці з Украінай, якая назіралася ў першыя гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Яшчэ адна тэндэнцыя — больш пільная ўвага да выкарыстання сімвалаў і палітычных мэсэджаў у спорце. Тэхнічныя дэлегаты ўсё часцей звяртаюць увагу на экіпіроўку атлетаў і публічныя жэсты падчас спаборніцтваў. Відавочна, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) бярэ курс на мінімізацыю выкарыстання спартыўных пляцовак для палітычных акцый. У BSSF адзначаюць, што гэтыя працэсы могуць істотна паўплываць на развіццё міжнароднага спорту і прынцыпы, якія будуць дзейнічаць падчас будучых алімпійскіх цыклаў. 📎 Больш падрабязна — у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/sport/naziraem-trend-zatuchannja-salidarnasci-z-ukrainaj-u-sporce/
🥇 17-гадовая фрыстайлістка Любоў Піліпенка заваявала золата на этапе Кубка Еўропы Беларуская фрыстайлістка Любоў Піліпенка стала пераможцай этапу Кубка Еўропы, які праходзіць у швейцарскім Аірола. У першы дзень спаборніцтваў 17-гадовая спартсменка таксама паказала высокі вынік, заваяваўшы срэбны медаль. 📊 Па выніках этапу Піліпенка заняла другое месца ў агульным заліку турніру. ⚡️ Гэта першая перамога беларускіх фрыстайлістаў на міжнародных спаборніцтвах за апошнія чатыры гады. Апошні раз беларусы перамагалі ў канцы студзеня 2022 года, калі Дзмітрый Мазуркевіч узяў золата на дамашнім этапе Кубка Еўропы ў Раўбічах.
🏐 Моладзевыя зборныя Беларусі вяртаюцца ў міжнародны валейбол. Моладзевыя зборныя Беларусі атрымалі права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (CEV). Адпаведнае рашэнне было прынята 3 сакавіка на анлайн-пасяджэнні Адміністрацыйнага савета арганізацыі. Такім чынам беларускія каманды юніёрскага і моладзевага ўзросту змогуць выступаць у паўнавартасным статусе — пад дзяржаўным сцягам і з гімнам сваёй краіны. 📊 Рашэнне стала працягам палітыкі паступовага вяртання маладых спартсменаў у міжнародны спорт. Яшчэ ў канцы 2025 года Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) дазволіла ўдзел юнацкіх і моладзевых зборных Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК аб недапушчальнасці абмежавання доступу маладых атлетаў да міжнародных спаборніцтваў. Пры гэтым санкцыі ў дачыненні да дарослых нацыянальных зборных і клубаў застаюцца ў сіле. Яны былі ўведзены ў сакавіку 2022 года, калі CEV і FIVB адхілілі беларускія і расійскія каманды ад усіх міжнародных турніраў пасля пачатку вайны ва Украіне. ⚠️ Такім чынам валейбол стаў адным з першых камандных відаў спорту ў Еўропе, дзе пачынаецца паступовае змякчэнне санкцый — спачатку для юніёрскіх і моладзевых каманд. Эксперты адзначаюць, што гэты крок можа стаць важным прэцэдэнтам для іншых гульнявых відаў спорту, дзе беларускія каманды пакуль застаюцца адхіленымі ад міжнародных спаборніцтваў.
❗Зімовая Паралімпіяда-2026: галоўныя факты і першыя спрэчкі вакол Гульняў. Ужо 6 сакавіка ў Італіі стартуюць XIV Зімовыя Паралімпійскія гульні, якія пройдуць у гарадах Мілан, Корціна-д’Ампеццо і Валь-ды-Ф’емме. Гульні працягнуцца да 15 сакавіка і стануць найбуйнейшым зімовым спартыўным форумам для атлетаў з інваліднасцю. 🔥 Цырымонія адкрыцця адбудзецца на гістарычнай арэне Вероны — старажытным рымскім амфітэатры, пабудаваным каля 30 года нашай эры. Менавіта туды 6 сакавіка будзе дастаўлены паралімпійскі агонь, запалены 24 лютага ў брытанскай вёсцы Сток-Мандэвіл — на радзіме паралімпійскага руху. 📊 У Італіі выступяць каля 650 параспортсменаў з 50 краін, якія разыграюць 79 камплектаў медалёў. 🏅 У праграме Гульняў шэсць відаў спорту: ◾паралімпійскія гарналыжныя спаборніцтвы ◾біятлон ◾лыжныя гонкі ◾сноўборд ◾паралімпійскі хакей ◾кёрлінг на калясках Навінкай стане змешаны парны турнір па кёрлінгу на калясках. ⚠️ Разам з тым Гульні яшчэ да старту суправаджаюцца шэрагам спрэчак. Міжнародны паралімпійскі камітэт дапусціў да ўдзелу шэсць расійскіх і чатырох беларускіх спартсменаў пад нацыянальнымі сцягамі і з гімнамі. Гэта стала магчымым пасля рашэння МПК у 2025 годзе зняць ранейшую дыскваліфікацыю. У адказ шэраг краін — у тым ліку Украіна, Польшча, Чэхія, Нідэрланды, Канада, Фінляндыя, краіны Балтыі і Германія — абвясцілі пра байкот цырымоніі адкрыцця. Яшчэ адным скандалам стаў забарона формы ўкраінскай дэлегацыі з картай краіны. У МПК палічылі такі дызайн палітычным, і камандзе давялося тэрмінова вырабляць новы камплект формы і дастаўляць яго ў Італію. Пры гэтым у МПК падкрэсліваюць, што рашэнне аб допуску было прынята «дэмакратычным шляхам» і павінна гарантаваць атлетам магчымасць выступаць на галоўным старце чатырохгоддзя. 🏅 Паралімпійскія гульні працягваюць заставацца адным з галоўных сімвалаў інклюзіі, роўнасці і сілы чалавечага духу, аднак і яны ўсё часцей апынаюцца ў цэнтры складаных палітычных дыскусій.
🏀 Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола. У беларускім баскетболе могуць адбыцца сур’ёзныя кадравыя змены. На пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола вылучаны былы гулец нацыянальнай зборнай па гандболе і цяперашні кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка. Ён можа замяніць міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, які ўзначальваў арганізацыю да гэтага часу. Яшчэ мінулай вясной Аляксандр Лукашэнка публічна заявіў пра неабходнасць зменаў у кіраўніцтве баскетбольнай федэрацыі, адзначыўшы, што кіраўнік МЗС мае дастаткова дзяржаўных абавязкаў, а беларускаму баскетболу патрэбны «моцны чалавек, які будзе даваць вынік». Сяргей Рутэнка — адзін з самых вядомых беларускіх гандбалістаў у гісторыі. Ён выступаў за нацыянальную зборную Беларусі і на працягу кар’еры гуляў у вядучых еўрапейскіх клубах, у тым ліку ў іспанскай «Барселоне». Рутэнка неаднаразова станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў ЕГФ і нацыянальных чэмпіянатаў, лічыўся адным з найлепшых гульцоў Еўропы свайго пакалення. Пасля завяршэння кар’еры ён перайшоў у спартыўнае кіраванне і ўзначаліў Беларусскую федэрацыю тэніса. Яго прызначэнне ў баскетбол можа сведчыць пра курс на прыцягненне вядомых былых спартсменаў да кіравання федэрацыямі. 📉 Крызіс у беларускім баскетболе. На сёння сітуацыя ў відзе спорту застаецца складанай: ◾пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія клубы і зборныя знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі; ◾каманды адхіленыя ад еўракубкаў і турніраў пад эгідай FIBA; ◾нацыянальныя зборныя не ўдзельнічаюць у афіцыйных міжнародных спаборніцтвах ва ўсіх узроставых катэгорыях. Дадаткова праблемы назіраліся і на клубным узроўні. Мінскія «Цмокі», якія выступалі ў Адзінай лізе ВТБ, некалькі сезонаў запар займалі апошнія месцы, а ў апошнія гады фактычна выпалі з турніру. 🏀 Магчымае прызначэнне Сяргея Рутэнкі разглядаецца як спроба перазапуску сістэмы кіравання баскетболам у краіне на фоне глыбокага спартыўнага і міжнароднага крызісу.
❗Расклад выступленняў беларускіх атлетаў на Алімпіядзе-2026 У пятніцу ў італьянскіх Мілане і Корціне-д’Ампеццо адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Зімовых Алімпійскіх гульняў-2026. Італія прымае зімовую Алімпіяду ўжо трэці раз у гісторыі (1956, 2006 і 2026). Спаборніцтвы стартуюць ужо заўтра, а першыя камплекты медалёў будуць разыграныя ў суботу. Беларусь на гэтых Гульнях прадстаўлена мінімальным складам — усяго сем атлетаў. Біятлон і хакей застаюцца пад міжнародным банам, а ў фрыстайл адабраліся выключна жанчыны. Такім чынам, склад беларускай дэлегацыі цалкам жаночы. Беларускія ўдзельніцы АГ-2026: ◾ фрыстайл (лыжная акрабатыка): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава ◾ канькабежны спорт: Марына Зуева ◾ лыжныя гонкі: Ганна Каралёва ◾ горныя лыжы: Марыя Шканава ◾ фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава 📅 Расклад выступленняў (час мінскі) ⚡Субота, 7 лютага 15:00 — лыжныя гонкі, скіятлон 20 км (10+10): Ганна Каралёва 18:00 — канькабежны спорт, 3000 м: Марына Зуева ⚡Аўторак, 10 лютага 11:15 — лыжныя гонкі, спрынт (класічны стыль): Ганна Каралёва ⚡Чацвер, 12 лютага 15:00 — лыжныя гонкі, раздзельная гонка 10 км: Ганна Каралёва 18:30 — канькабежны спорт, 5000 м: Марына Зуева ⚡Аўторак, 17 лютага 12:45 — фрыстайл, кваліфікацыя (лыжная акрабатыка): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава 20:45 — фігурнае катанне, кароткая праграма: Вікторыя Сафонава ⚡Серада, 18 лютага 12:00 — горныя лыжы, слалам: Марыя Шканава 13:30 — фрыстайл, фінал (топ-12): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава ⚡Чацвер, 19 лютага 21:00 — фігурнае катанне, адвольная праграма: Вікторыя Сафонава Асобныя спадзяванні звязаныя з Ганнай Гуськовай — алімпійскай чэмпіёнкай-2018 і срэбранай прызёркай АГ-2022 у фрыстайле. На мінулай Зімовай Алімпіядзе ў Пекіне-2022 Беларусь заваявала два медалі (Гуськова і Антон Смольскі ў біятлоне) пры ўдзеле 29 спартсменаў. Цяпер жа існуе верагоднасць, што Алімпіяда-2026 стане першай з 1994 года, з якой беларуская каманда можа вярнуцца без узнагарод.
Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях-2026: каментар Аляксандра Апейкіна для Беларускае Радыё Рацыя . Беларусь на Зімовай Алімпіядзе-2026, якая пройдзе з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеццо, будзе прадстаўленая толькі сямю жанчынамі-спартсменкамі. Гэта найменшая дэлегацыя за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў зімовых Алімпійскіх гульнях. Раней антырэкорд належаў АГ-2014 у Сочы, дзе выступалі 27 беларускіх спартоўцаў. Сітуацыю пракаментаваў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін: 🗣️ «Кваліфікацыі праходзілі позна, а рашэнні пра допуск у нейтральным статусе многія міжнародныя федэрацыі прымалі літаральна ў апошні момант. Гэтая Алімпіяда стане найменшай па колькасці прадстаўнікоў за ўсю гісторыю. Беларускія спартоўкі будуць выступаць у нейтральным статусе і фактычна прадстаўляць саміх сябе, але ўсе разумеюць, што яны так ці інакш звязаныя з Беларуссю». Апейкін таксама адзначыў, што з улікам вельмі абмежаванага складу зборнай не варта чакаць медальных вынікаў: 🗣️«У лыжных гонках у нас толькі адна прадстаўніца — Ганна Каралёва, у канькабежным спорце — Марына Зуева. У фрыстайле будзе тры спартоўкі — Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. Я не думаю, што варта чакаць медалёў. Адзіны рэальны шанс, магчыма, ёсць у Ганны Гуськовай». Беларускія спартоўкі выступяць пад нейтральным сцягам. 🏅 Склад беларускай дэлегацыі на АГ-2026: ◾Лыжная акрабатыка (фрыстайл): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава ◾Горныя лыжы: Марыя Шканова ◾Канькабежны спорт: Марына Зуева ◾Лыжныя гонкі: Ганна Каралёва ◾Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава Зімовая Алімпіяда-2026 стане для беларускага спорту сімвалічнай — з мінімальнай прысутнасцю, але з захаваннем сувязі з міжнароднымо алімпійскім рухам. Поўнае інтэрв'ю выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці для Радыё Рацыя слухайце па спасылцы 👇 https://racyja.com/by/sport/zbornaja-belarusi-na-zimovaj-alimpijadze-2026/
🔥Чэмпіянат Еўропы па гандболе разам з беларускімі экспертамі! Заўтра, 15 студзеня, стартуе 17-ы мужчынскі чэмпіянат Еўропы па гандболе — і ўжо з'явіўся выдатны беларускамоўны гайд да турніру! Напярэдадні турніру айчынныя гандбольныя эксперты Іван Сапега і Аляксей Мандрык падрыхтавалі шматэпізодны беларускамоўны падкаст з падрабязным аглядам галоўнага гандбольнага першынства еўрапейскага кантынента. 🎙 У выпуску — усё, што трэба ведаць перад стартам ЧЕ: — хто здзівіць на турніры; — хто можа расчараваць; — фаварыты на тытул MVP; — магчымы п’едэстал; — і шмат іншага кантэксту без штампаў. Асаблівая каштоўнасць — якасная беларуская мова і глыбокая спартыўная аналітыка, якой так не хапае ў спартыўным медыяполі. Сачыце за чэмпіянатам Еўропы разам з айчыннымі экспертамі! 🤾♂️ 📌 Падкаст ужо даступны! Спасылка на агляд: https://youtu.be/EkkPCsuux2U?si=i1QONMIfjZk4owtT
⚽️ Віктар Ганчарэнка ўзначаліў зборную Беларусі па футболе. Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе афіцыйна прызначаны Віктар Ганчарэнка. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Кантракт з айчынным спецыялістам разлічаны на чатыры гады — да канца 2029 года. Падрабязней 👇 https://bssf.eu/viktar-gancharenka-uznachaliu-zbornuyu-belarusi-pa-futbole/
Падводзім вынікі старту сезона ў Германіі. Паразмаўлялі пра 🔹 перспектывы “Мельзунгена” і “Райн-Лёвэн” 🔹 неспадзяваны ход “Гумерсбаха” і “Лемга” 🔹 стан “Кіля” і “Фленсбурга” 🔹 недахопы “Берліна” і бездакорнасць “Магдэбурга” 🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify
У Савеце Еўропы возьмуць на кантроль справу аб знікненні Анатоля Котава. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Бьёрн Берге пад час сваёй прамовы на міжнароднай спартыўнай канферэнцыі Play the Game 2025 у фінскім Тампарэ. У сваёй прамове Бьёрн Берге агучыў: "Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць з улікам таго, што Анатоль Котаў знік у таямнічых абставінах менш чым два месяцы таму. У Савеце Еўропы мы зробім усё магчымае — і шчыра спадзяюся, што яго знойдуць жывым і ў бяспецы". Берге звярнуў увагу, што многія з прысутных памятаюць Анатоля Котава з мінулых канферэнцый, калі ён выступаў ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Больш падрабязна можна прачытаць на сайце Савета Еўропы: https://www.coe.int/en/web/portal/-/finland-play-the-game-conference-defends-democratic-debate-in-sports-even-when-uncomfortable-
Ізноў мы звяртаемся да Лігі чэмпіёнаў. І вось наш топ: 🥇 Магдэбург 🥈 Магдэбург 🥉 Магдэбург 🏅 астатнія 🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify
💪 Працягваецца збор на падтрымку і рэабілітацыю беларускага спартсмена пасля цяжкай траўмы. Беларускі спартсмен, былы дабраахвотнік з пазыўным "Фенікс" - майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы і шматразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным баі. Падчас сваёй дабраахвотніцкай місіі ва Украіне ў траўні 2023 года ён быў цяжка паранены. ⚡️ "Фенікс" перанёс тры клінічныя смерці і больш за 100 аперацый. Сёння ён рыхтуецца вярнуцца ў прафесійнае жыццё ў якасці трэнера і інструктара. Два гады ён не мог працаваць. 🎯 Мэта збору - $2500. Гэтыя сродкі патрэбныя для таго, каб: ◾набыць неабходныя медыкаменты; ◾прадоўжыць курс рэабілітацыі; ◾вырашыць тэхнічныя пытанні, звязаныя з вяртаннем да працы і трэніровачнай дзейнасці. 🎙️ Ініцыятыву па зборы сродкаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» пракаментаваў дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін. 📌 Спасылка на збор тут:👇 https://www.facebook.com/donate/1468260937717433/ ❗ Калі кнопка Donate у Facebook недаступная, уключыце VPN і выберыце краіну з Еўразоны, ЗША або Канаду.
❤️ Шатландскія заўзятары падтрымаюць беларускіх дзяцей перад матчам са зборнай Беларусі Фанаты нацыянальнай зборнай Шатландыі не толькі падтрымліваюць сваю каманду, але і працягваюць традыцыю дабрачыннасці, якой ужо больш за 20 гадоў. Tartan Army Sunshine Appeal накіруе £5000 у падтрымку арганізацыі Friends of Chernobyl’s Children West Lothian, якая дапамагае беларускім дзецям, пацярпелым ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. 🗣️ «Нават калі нас не пускаюць на стадыён, мы ўсё роўна хочам дапамагаць», – кажуць арганізатары ініцыятывы. 👏 З пачатку 2000-х шатландскія заўзятары сабралі і ахвяравалі больш за £300 000 на дабрачынныя праекты па ўсім свеце — ад Афрыкі да Усходняй Еўропы.
🆘 ПАСЕ заклікала Турцыю высветліць абставіны знікнення Анатоля Котава Гендакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытаннях кіравання і этыкі ў спорце Могэнс Енсэн выступіў з заявай у сувязі з паведамленнямі пра знікненне Анатоля Котава — міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF): "Я выказваю глыбокую заклапочанасць знікненнем у Турцыі Анатоля Котава, паважанай асобы ў міжнароднай спартыўнай супольнасці". Ён нагадаў, што Котаў прысвяціў шмат гадоў сваёй кар’еры прасоўванню справядлівасці ў спорце і абароне правоў спартсменаў. 📣 Енсэн заклікаў улады Турцыі прыняць усе неабходныя меры для пошуку Котава, забеспячэння яго бяспекі і высвятлення абставінаў знікнення. Таксама ён звярнуўся да міжнароднай спартыўнай і праваабарончай супольнасці, а таксама да дыпламатычных структур — захоўваць пільнасць і праявіць салідарнасць. 📍 Нагадаем, што 45-гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул 21 жніўня і перастаў выходзіць на сувязь у 21:28. Паводле інфармагенцтва IHA, ён мог вылецець у Трабзон, а адтуль — адплыць у Сочы на прыватнай яхце. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Жонка Котава падала заяву ў паліцыю Турцыі аб яго знікненні. https://pace.coe.int/en/news/9989/pace-rapporteur-makes-an-urgent-appeal-for-the-safe-return-of-belarusian-sports-figure-anatol-kotau
⚡Urgent: Anatol Kotau, BSSF International Coordinator, Reported Missing in Turkey. For Immediate Release The Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) calls on the international sports community and human rights organizations to urgently pay attention to the disappearance of Anatol Kotau, a prominent sports official and long-standing advocate for the rights of Belarusian athletes. Anatol Kotau is currently Coordinator for International Relations of the Belarusian Sport Solidarity Foundation, former Secretary General of the National Olympic Committee of Belarus, and Deputy Director of the II European Games 2019 in Minsk. He also serves as a member of the Ethics Commission of the World Dance Sport Federation and is part of the Athletes for Freedom Foundation (USA) working group. In recent years, Kotau has been at the forefront of defending the rights of Belarusian athletes, openly opposing the Lukashenko regime and its repressive practices. For his political and human rights activities, he was sentenced in absentia to 12 years in prison in Belarus. On 21 August 2025, Anatol Kotau traveled to Istanbul, Turkey, on professional matters. Shortly after his arrival, contact with him was lost. His last known communications were that same day. Since then, his whereabouts remain unknown. It is important to note that Kotau has been listed on wanted registers by both Belarusian and Russian authorities, which raises serious concerns about his safety and potential political persecution. The Belarusian Sport Solidarity Foundation urges: ◾The international sports community, federations, and institutions to stand in solidarity with Anatol Kotau. ◾Human rights organizations and diplomatic actors to engage with Turkish authorities to ensure urgent investigation into his disappearance. Kotau’s decades-long service in sport, his international standing, and his resolute devotion to athletes’ rights make his disappearance a matter of grave concern not only for Belarusian society, but for the global sports and human rights community. For media inquiries, please contact: Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) 📧 [email protected] 📱 WhatsApp: +48 571 064 991 We kindly ask media outlets, sports organizations, and all supporters to share this information as widely as possible.
[photo]
"...Однако, важно понимать, что гражданский протест спортсменов не родился за один день. Он зрел годами. События августа 2020 года стали только спусковым крючком, но само недовольство копилось задолго до этого - особенно в контексте кадровой политики в белорусском спорте. Руководящие позиции в спортивной системе часто занимали не достойные профессионалы, а выходцы из силовых структур, представители госаппарата, лоялисты без реального авторитета в спортивной среде и родственники номенклатурной элиты. Это вызывало отторжение и демотивацию, ощущение несправедливости...". 🔥Читайте на сайте Белорусского фонда спортивной солидарности аналитический материал 👇 "АНТОЛОГИЯ СПОРТИВНОГО ПРОТЕСТА: что открытое письмо белорусских спортсменов дало обществу". https://bssf.eu/antologiya-sportivnogo-protesta/
⚽️ Сяргей Капанец на волі — пасля 5 гадоў зняволення Былы футбаліст Сяргей Капанец выйшаў на свабоду пасля 5 гадоў зняволення. Яго затрымалі 11 жніўня 2020 года — у разгар паслявыбарчых пратэстаў. Яго абвінавацілі ў ўдзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі пратэстаў. На судзе, які не адпавядаў стандартам правасуддзя, Капанец сваёй віны не прызнаў. У мінулым Сяргей выступаў у вышэйшай лізе Беларусі: за «Маладзечна» і «Камунальнік» (Слонім) у 1997–1998 гадах. Пасля завяршэння кар’еры працаваў у медыябізнесе, а таксама далучыўся да ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Сёння Сяргей зноў на волі — пасля амаль пяці гадоў, праведзеных за краты без справядлівага суду. Мы віншуем Сяргея з вяртаннем і нагадваем: свабода спартсмена — гэта не пра вынік, а пра права быць чалавекам.
Загінула Лаўра Дальмаер - алімпійская чэмпіёнка па біятлоне. Лаўра Дальмаер — адна з найвялікшых біятланістак 2010-х, двухразовая алімпійская чэмпіёнка з Германіі, — знікла падчас паходу ў гарах Пакістана. 28 ліпеня яна трапіла пад камняпад. З-за складаных умоў надвор'я выратавальныя службы змаглі дабрацца да месца здарэння толькі на наступны дзень. Па выніках авіяпошуку Лаўру знайсці не ўдалося. 🔦 Пошукі працягваліся з дапамогай горных выратавальнікаў і альпіністаў, што знаходзяцца ў тым жа рэгіёне. 🎿 Дальмаер завяршыла спартыўную кар’еру ў 2019 годзе ва ўзросце 25 гадоў. За шэсць сезонаў на топ-узроўні яна заваявала: – 2 залатыя і 1 бронзавую медаль на Алімпіядах, – 7 залатых з 15 медалёў на чэмпіянатах свету, – 53 п’едэсталы ў Кубку свету і «Вялікі крышталёвы глобус» у 2019 годзе. Пасля завяршэння кар’еры Лаўра прысвяціла сябе альпінізму, стала прафесійным горным гідам і пакарыла Гімалаі. Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Лаўры.
МАК схіляецца да допуску беларусаў на зімовую Алімпіяду-2026 - з умовамі. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) разглядае магчымасць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, што пройдуць у Мілане і Карціне-д’Ампеца. 📌 Як адзначыла кіраўніца МАК Кірсці Ковентры ў інтэрв'ю L'Équipe, рашэнне яшчэ не прынята, але, найбольш верагодна, будзе выкарыстаны аналагічны падыход, што і для Алімпіяды ў Парыжы-2024. Гэта значыць: - удзел у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў; - без нацыянальных сцягоў, гімнаў і сімволікі; - без спартсменаў, звязаных з ваеннымі структурамі ці адкрыта падтрымліваючых агрэсію. На Алімпіядзе ў Парыжы-2024 удзельнічалі 17 беларусаў, якія выступалі ў 10 відах спорту і заваявалі 5 медалёў — усе без афіцыйнага прадстаўлення краіны. МАК працягвае балансаваць паміж спартыўнымі прынцыпамі і геапалітычнай рэальнасцю.
🤺 FIE дапусціла 40 нейтральных фехтавальшчыкаў з РФ і РБ да Чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) апублікавала спіс 40 нейтральных спартсменаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі, дапушчаных да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Тбілісі (22–26 ліпеня). Сярод іх – маёр арміі РФ Сафія Вялікая і іншыя расійскія фехтавальшчыцы, нягледзячы на рэкамендацыі МАК. Ад Беларусі ў спісе: ⚔️ Шпага: Кацярына Пашарнёва, Аляксандра Цурская, Дзмітрый Рыкуноў, Марк Семаненка ⚔️ Шабля: Кацярына Рагачэўская, Яна Собаль, Сяргей Кісель, Сцяпан Коваль ⚔️ Рапіра: Дар’я Уласава, Уладзімір Бутэнка, Уладзіслаў Нікалюк, Ягор Рабцоў 📌 Таксама FIE дазволіла ўдзел гэтых спартсменаў у камандных спаборніцтвах, што супярэчыць рэкамендацыям МАК.
Ігар Беляўскі: «Навошта мне гуляць не за сваю краіну?» Беларускі гандбаліст, разыгрываючы харвацкага «Загреба» і зборнай Беларусі падзяліўся сваім меркаваннем пра прапанову аб змене спартыўнага грамадзянства. 🗣️ «Мне прапанавалі харвацкі пашпарт, але я не гатовы да такога кроку. Хачу з беларускай зборнай дасягнуць высокіх вынікаў. Навошта мне гуляць не за сваю краіну? За зборную Харватыі дакладна гуляць не буду.» 📌 Поўнае інтэрв’ю з беларускім гульцом тут: https://betnews.by/belorus-yarko-debyutiroval-v-lige-chempionov-i-interesno-ob-etom-rasskazal/
🏆 Мінскі СКА — гандбольная імперыя, якая праславіла Беларусь на ўвесь свет! У 1980–90-я Мінскі СКА быў не проста спартыўным клубам — гэта была легенда, што стварала гісторыю сусветнага гандбола. У той час беларуская школа гандбола стала адной з наймацнейшых у свеце 🌍. Каманда, што заваявала 6 Кубкаў еўрапейскіх чэмпіёнаў, 2 Кубкі кубкаў і 2 Суперкубкі Еўропы, узняла сцяг беларускага спорту на самую вяршыню. СКА (Мінск) стаў сімвалам таго, што беларусы могуць быць лідэрамі ў гульнявых відах спорту на міжнароднай арэне, а беларускія гульцы - зоркамі сусветняй велічыні. Спецыяльна ад Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці мы стварылі для вас трылогію пра найвялікшы беларускі спартыўны клуб у айчыннай гісторыі - СКА (Мінск). 📚 Гэта трылогія пра нацыянальны трыумф, гонар і спадчыну. ◾️Частка 1 — як ваенны клуб з беларускай сталіцы ператварыўся ў сусветны феномен. https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-80-90/ ◾️Частка 2 — зоркі СКА, перамогі, характары, і трэнеры-архітэктары поспеху. https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-ch-2/ ◾️Частка 3 — як гэтая спадчына да сённяшняга дня захавалася ў нашай самасвядомасці. Успаміны гульцоў і трэнераў. https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-ch-3/ 📌 Гэта гісторыя не толькі пра гандбол. Гэта пра тое, кім мы ёсць. СКА — гэта прыклад, якім варта ганарыцца усім беларусам, бо гэта гісторыя поспеху планетарнага маштабу, які ствараўся простымі беларускімі людзьмі ў Мінску - сталіцы нашага краю. Гэта частка нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, гонару, доказ, што беларускія атлеты здольныя на немагчымае. Чытайце вялікі матэрыял у трох частках на сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці. Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня, Яўген Заяц. Дызайн: Oлена Дiя, Валянцін Гольдштэйн Рэдактары: Аляксандр Апейкін, Валянцін Гольдштэйн
🏒 Упершыню за больш як 90 гадоў зборная ЗША вярнула сабе тытул найлепшай у свеце па хакеі. У нядзелю ўвечары на арэне Avicii у Стакгольме каманда ЗША выйграла фінал чэмпіянату свету па хакеі-2025, перамогшы Швейцарыю з лікам 1:0 у авертайме. Гэта першае золата для амерыканцаў з 1933 года. Праз 60 хвілін без закінутых шайб пераломны момант надышоў на 2-й хвіліне авертайму: Тэйдж Томпсан сам пракаціўся ад сваёй сіняй лініі і дакладным кідком з правага круга ўкідвання прынёс сваёй камандзе перамогу. Чытайце падрабязнасці па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/zsha-znou-na-vyarshyni-svetu/
⚡️ Падтрымайце "Пакрова Амп" у Варшаве! ⚡️ 24 і 25 траўня «Пaкрова Амп» гуляе ў Варшаве ў трэцім туры чэмпіянату Польшчы па ампфутболе. 🦿 «Пакрова Амп» – каманда з Львова, якая гуляе ў футбол на мыліцах. 80 працэнтаў гульцоў – гэта ветэраны і вайскоўцы з ампутацыямі або парушэннем функцый канечнасцяў. Уваход вольны! 📍 Дзе: Boisko OSiR Targówek, вул. Łabiszyńska 20, Варшава 📅 Калі (польскі час): 24 траўня: ⏰ 9:30 – Завіша vs Пaкрова ⏰ 13:40 – Шльонск vs Пaкрова 25 траўня: ⏰ 14:10 – Варта vs Пaкрова ⏰ 16:30 – Легія vs Пaкрова Падрабязней: https://www.instagram.com/p/DJzEwaXoLtb/?igsh=MWloNTBkYnk4cGR4Nw== Беларусы ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы, далучайцеся! Падтрымаем нашых суседзяў, сяброў і партнёраў на полі і па-за ім. Гэта магчымасць выказаць салідарнасць праз спорт – будзем разам на трыбунах!
🕯 З жыцця сыйшла знакамітая беларуская лёгкаатлетка Наталля Шыколенка. У БФЛА паведамілі, што яе серца спынілася 15 мая, на 61-ым годзе жыцця. Наталля была адной з самых яскравых зорак беларускай лёгкай атлетыкі ў 1990-х гадах. На Алімпійскіх гульнях у Барселоне яна заваявала серабро ў кіданні кап’я, а праз год заняла трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў Штутгарце. У 1995 годзе яна заваявала золата на сусветным форуме ў Гётэборгу. У наступным годзе Наталля Шыколенка прыняла рашэнне завяршыць спартыўную кар’еру і прысвяціць сябе трэнерскай дзейнасці. На працягу доўгага часу яна пакутвала на цукровы дыябет. Хвароба прывяла да разбурэння суставаў і цяжкай інваліднасці. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Наталлі.
🙌🏻 1 траўня — дзень працы, годнасці і салідарнасці! Сёння мы віншуем усіх беларусаў з Днём працы — святам, якое нагадвае пра каштоўнасць годнай працы, праў і салідарнасці. У гэты дзень мы асабліва ўспамінаем пра тых, хто змагаецца за справядлівасць, падтрымлівае іншых і не баіцца быць голасам праўды — на спартыўных арэнах, у прафесіях, у жыцці. Мы верым, што разам мы здольныя будаваць будучыню, дзе кожны чалавек — паважаны, вольны і мае магчымасць развівацца. З Днём працы, Беларусь!
💔 33-гадовы чэмпіён Беларусі па муай-тай Цімур Бураў памёр ад анкалогіі. Цімур Бураў быў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі па муай-тай і тайскім боксе, член нацыянальнай зборнай з 2009 па 2016 гг., шматразовы фіналіст кубкаў свету і чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён Эстоніі і Латвіі. Бураў памёр на мінулым тыдні ад рэдкай анкалогіі лімфатычнай сістэмы. З моманту, калі ён даведаўся пра свой дыягназ, прайшло паўгода. Яго аднаклубнік падзяліўся: Адразу пайшоў у царкву, а ўжо потым — лячыцца. Запозна. Як паведамляецца, раней ад гэтай хваробы памерла яго малодшая сястра. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Цімура. Чытаць на сайце: 🔗 https://bssf.eu/czimur-burau-pajshou-zanadta-rana/
⚽️ Аляксандр Чэрнік: «Хочацца, каб спорт аб’ядноўваў…» Гэтыя словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футзале Аляксандра Чэрніка гучаць асабліва супярэчліва на фоне таго, што адбываецца ў краіне. Пасля таго як беларуская зборная прайшла адбор на чэмпіянат Еўропы 2026 года, Літва і Латвія, якія з’яўляюцца гаспадарамі турніру, выступілі за яе недапуск. Прычына – этычныя і юрыдычныя аспекты, звязаныя з удзелам Беларусі ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і масавымі рэпрэсіямі ўнутры краіны. У адказ трэнер заявіў, што хоча, каб палітыка адышла на другі план і каб спорт «аб’ядноўваў». Паводле яго слоў, цяпер «усе хочуць, каб усё скончылася», намякаючы на нейкае збліжэнне і вяртанне да нармальных адносін. ❗️ Чытайце падрабязней па спасылцы: 🔗 https://bssf.eu/sport-abyadnouvae-a-kali-represii/
⚽️ ПЫТАННЕ ЎДЗЕЛУ БЕЛАРУСІ Ў ЧЕМПІЯНАЦЕ ЕЎРОПЫ ⚽️ Відавочна, што рашэнне будзе жорсткae: футбольныя федэрацыі Латвіі і Літвы пра ўдзел Беларусі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па міні-футболе. Кіраўніцтва футбольных федэрацый Латвіі і Літвы выступіла з заявамі адносна магчымасці ўдзелу зборнай Беларусі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па міні-футболе, які мае адбыцца з 18 студзеня па 8 лютага 2026 года ў Латвіі і Літве. Прэзідэнт Латвійскай футбольнай федэрацыі Вадзім Ляшэнка адзначыў, што ЛФФ цесна супрацоўнічае з УЕФА, Федэрацыяй футбола Літвы, паслом Украіны ў Латвіі і прэзідэнтам Украінскай футбольнай асацыяцыі Андрэем Шаўчэнкам для выпрацоўкі канчатковага рашэння. Чытайце з падрабязнасцямі: 🔗 https://bssf.eu/pytanne-udzelu-belarusi-u-chempiyanacze-europy/
🏒 БЕЛАРУСЫ Ў НХЛ: СТАТЫСТЫКА РЭГУЛЯРНАГА СЕЗОНУ 2024/25 🏒 Сёлетні рэгулярны сезон НХЛ завяршыўся, і мы падводзім вынікі для беларускіх хакеістаў. У сезоне 2024/25 у галоўнай лізе свету сыгралі сямёра беларусаў, але толькі адзін з іх працягне змаганне за Кубак Стэнлі. На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы агляд статыстыкі беларусаў у НХЛ. Чытайце падрабязней пра Аляксея Протаса, Ягора Шаранговіча, Арцёма Леўшунова, Уладзіслава Калячонка, Мікіту Талапіла і Іллю Салаўёва па спасылцы: 🔗 https://bssf.eu/belarusy-u-nhl-statystyka-regulyarnaga-sezonu-2024-25/
⚽️ «ЯГЕЛОНІЯ» СУПРАЦЬ «БЕТЫСА» І ГІСТОРЫІ Сёння ўвечары ў Беластоку, горадзе з глыбокімі беларускімі каранямі, адбудзецца матч, якому ўжо цяпер надаюць гістарычнае значэнне. «Ягелонія», мясцовы футбольны клуб, прыме гішпанскі «Бетыс» у другім чвэрцьфінальным паядынку Лігі канферэнцый. Першы матч у Севільі скончыўся з лікам 2:0 на карысць гішпанцаў. Каб трапіць у паўфінал, «Ягелоніі» трэба адыграць два мячы. Гэта выклік, які можа перагарнуць старонку ў гісторыі клуба і падарыць яго заўзятарам сапраўдную еўрапейскую сенсацыю. Пачатак гульні на «Хортэн Арэне» — у 18:45 па мясцовым часе. Чытайце падрабязней: 🔗 https://bssf.eu/yageloniya-supracz-betysa-i-gistoryi/
🎙 Расейскія і беларускія спартоўцы могуць атрымаць шанец выступіць у Мілане-2026 Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін даў свой каментар для Радыё Рацыя: Цалкам мажліва гэта будзе ў нейтральным статусе перш за ўсё. То бок, гэта не будзе паўнавартаснае вяртанне з дзяржаўнымі сімваламі. Гэта будзе практыка допуску нейтральных атлетаў і гэта будзе ўсё ж такі яшчэ абмежаваны допуск. Нагадаем, МАК працуе над магчымасцю вяртання расейскіх і беларускіх атлетаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпіяду ў Мілане.
🏒 Беларускі брамнік Mікіта Талапіла выйшаў на лёд у складзе «Ванкувер Кэнакс» у НХЛ упершыню – і адразу адзначыўся перамогай. 25-гадовы мінчук дапамог сваёй камандзе абыграць «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 2:1 у авертайме. У сакавіку 2023 года Талапіла падпісаў двухгадовы кантракт з «Кэнакс» на $1,9 мільёна. Гэтую частку кар’еры ён правёў у фарм-клубе каманды, «Эббатсфорд Кэнакс», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе. Вось што ён сказаў пасля матчу: 🗣 Каб шчыра – асаблівага хвалявання не было. Я гуляю ў хакей кожны дзень. Перад матчам, канешне, крыху нерваў было, але калі выходжу на лёд, усё адыходзіць. Я проста сканцэнтраваны. Проста раблю сваю працу. Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/talapila-debyutavau-u-nhl-i-peramog/
13 красавіка, у Вербную нядзелю — дзень, які сімвалізуе мір, надзею і духоўнае абнаўленне, горад Сумы ва Украіне апынуўся пад расійскім ракетным ударам. Мы выказваем глыбокае спачуванне сем’ям ахвяраў і ўсім, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі. Белару́скі фонд спартыўнай салідарнасці рашуча асуджае гвалт у любых яго праявах і асабліва — удары па мірным насельніцтве. Такія дзеянні з’яўляюцца прамым сведчаннем неабгрунтаванай жорсткасці і антычалавечнасці, што супярэчыць не толькі нормам міжнароднага права, але і базавым маральным прынцыпам. Мы перакананыя, што ў сусветным спорце няма месца для краін, якія праяўляюць дзікасць і антыгуманнасць у дачыненні да сваіх суседзяў. Беларускія спартоўцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці на працягу ўжо некалькіх гадоў паслядоўна выступаюць супраць вайны, супраць рэпрэсій і за мірнае вырашэнне любых спрэчак. Мы працягваем стаяць на гэтых прынцыпах. У гэты цяжкі час мы салідарныя з украінскім народам і спадзяёмся, што наблізіцца дзень, калі гвалт будзе спынены, а словы “мір” і “свабода” зноў стануць рэальнасцю для ўсіх. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці 14 красавіка 2025 года
❗️МАК РЫХТУЕ ВЯРТАННЕ НЕЙТРАЛАЎ Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) працуе над вяртаннем расійскіх і беларускіх спартоўцаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў у кантэксце падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карцыне ў 2026 годзе. Як заявіў спартыўны дырэктар МАК Кіт Макконэл, гэты працэс кіруецца прынцыпам, сфармуляваным яшчэ на пачатку 2023 года: спартоўцы не павінны пакутаваць за дзеянні сваіх урадаў. Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/mak-ryhtue-vyartanne-nejtralau/
⚽ Сяргей Алейнікаў — легенда, якая засталася беларусам! Чэмпіён СССР з мінскім “Дынама”, уладальнік Кубка УЕФА і Кубка Італіі з “Ювентусам”, удзельнік двух чэмпіянатаў свету і фіналіст Еўра-1988 у складзе зборнай СССР. 🏆 Алейнікаў заставаўся шчырым і прынцыповым чалавекам, не баяўся выказваць сваю думку, нават калі гэта шкодзіла яго кар’еры. Ён не губляе сувязі з Беларуссю, любіць родную мову, марыў развіваць дзіцячы футбол у Мінску, але сутыкнуўся з бюракратыяй і абыякавасцю. Цяпер ён у Балгарыі, дзе стаў спартыўным дырэктарам “Лакаматыва” з Плоўдзіва. І хто ведае — магчыма, час яшчэ падарыць шанец Сяргею Алейнікаву на Радзіме? Гэта гістарыя пра талент, годнасць і вернасць сабе. Чытайце вялікі матэрыял пра легенду футбола і нашага вялікага земляка Сяргея Алейнікава на сайце BSSF. Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня Дызайн: Oлена Дiя, Валянцін Гольдштэйн Рэдактары: Аляксандр Апейкін, Валянцін Гольдштэйн Спасылка на матэрыял 👇 https://bssf.eu/blog/syargej-alejnikau-vyaliki-futbalist-z-belarusi/
🎾 САБАЛЕНКА ДАМАГЛАСЯ НОВАЙ ПЕРАМОГІ 🎾 Познім суботнім вечарам Арына Сабаленка правяла свой чацвёрты фінал у сезоне 2025 года. Да гэтага яна выйграла турнір у Брысбене, пасля чаго прайграла фінал Australian Open і не змагла праявіць сябе на буйных турнірах на Блізкім Усходзе. Пераход на амерыканскі хард дазволіў беларускай палепшыць вынікі. На турніры ў Індыян-Ўэлсе яна дайшла да фіналу, дзе саступіла 17-гадовай Міры Андрэевай з Расіі (6:2, 4:6, 3:6). Аднак гэта не спыніла Сабаленку – у Маямі яна працягнула ўпэўнены выступ. Перамога ў фінале прынесла Сабаленцы 1000 балаў у рэйтынг і 1,1 мільёна долараў прызавых. Гэта ўжо восьмы тытул беларускай на турнірах WTA 1000. Часцей за яе з 2009 года перамагалі толькі Пятра Квітова, Сімона Халеп (па 9), Іга Свёнтэк, Вікторыя Азаранка (па 10) і Серэна Уільямс (13). Чытайце падрабязней па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/tryumf-u-mayami-sabalenka/
Віншаванне да Дня Волі ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці 25 сакавіка — асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень мы згадваем падзеі 1918 года, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварыць сучасную беларускую дзяржаву. Для нас гэты дзень — нагода падкрэсліць каштоўнасць незалежнасці, самавызначэння і права беларускага народа на сваю будучыню. Мы ўпэўнены, што моцная, свабодная і незалежная Беларусь — гэта мэта, якую падзяляюць усе, хто любіць сваю краіну. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі і жадае адзінства, мірнага развіцця і ўзаемнай пававгі! Няхай у нашай краіне заўсёды будзе месца для гонару, свабоды і годнасці.
Аляксандра Герасіменя: Залатая рыбка і бунтарка! Яна – тройчы прызёрка Алімпійскіх гульняў, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, адна з самых уплывовых фігур у гісторыі беларускага спорту. Але з 2020 года імя Аляксандры Герасімені гучыць не толькі на спартовых пляцоўках, але і ў кантэксце палітычнага змагання. Сузаснавальніца нашага фонду, асуджаная завочна на 12 гадоў у Беларусі, пазбаўленая дома і маёмасці, але ня зломленая. 🔍 У вялікім артыкуле на сайце BSSF – гісторыя пра шлях ад нацыянальнай гераіні да «ворага рэжыму». Пра спорт, допінгавы скандал, пратэсты, рэпрэсіі, эміграцыю і веру ў новую Беларусь. 📖 Чытайце поўны тэкст на сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці! Гэта не проста біяграфія. Гэта партрэт беларускай эпохі праз лёсы яе герояў. Спасылка на матэрыял: https://bssf.eu/blog/herasemenia-plauchyha-buntarka/
КІРСЦІ КOВЕНТРЫ СТАЛА ПЕРШАЙ ЖАНЧЫНАЙ-ПРЭЗІДЭНТКАЙ МАК Упершыню ў гісторыі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абраў жанчыну на пасаду прэзідэнткі. Кірсці Кoвентры, былaя алімпійскaя чэмпіёнкa па плаванні з Зімбабвэ, змяняе на гэтым пасту немца Томаса Баха. 41-гадовая Кавентры, якая таксама займае пасаду міністра спорту Зімбабвэ, становіцца не толькі першай жанчынай, але і першай афрыканкай на чале МАК. У сваёй прамове пасля перамогі Кoвентры адзначыла: 🗣 Гэта не толькі велізарны гонар, але і напамін пра маю адданасць кожнаму з вас. Я з гонарам буду весці гэтую арганізацыю, і разам мы пабудуем мацнейшы алімпійскі рух. Чытайце падрабязней па спасылцы: 🔗 https://bssf.eu/coventry-ioc-president/
⚡️ ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА ПРА МАЦЯРЫНСТВА І ТЭНІС ⚡️ Дваяразовая чэмпіёнка турніраў Вялікага шлема Вікторыя Азаранка называе новы мацярынскі фонд для гульцоў WTA пераломным момантам для жаночага тэніса. Гэты праект, поўнасцю фінансаваны Публічным інвестыцыйным фондам Саудаўскай Аравіі (PIF), забяспечвае фінансавую падтрымку для дэкрэтнага адпачынку, дапамогу бацькам, а таксама гранты на ЭКА і замарозку яйкаклетак і эмбрыёнаў. «Гэта значна шырэйшая тэма, чым проста спорт», – кажа Азаранка, якая ўваходзіць у гульнявы савет WTA. «Сям’я – важная частка жыцця, і нам трэба працягваць весці гэтую размову». Чытайце новы матэрыял і падрабязнасці на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/lamayuchy-barery-viktoryya-azaranka-pra-maczyarynstva-i-tenis/
⚡️WILD CARD: ШАНЕЦ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ БІЯТЛАНІСТАЎ? Беларускія біятланісты могуць трапіць на Алімпіяду-2026 праз wild card. Міжнародны саюз біятлона (IBU) пакуль не змяніў свайго рашэння аб адхіленні беларускіх і расійскіх федэрацый ад спаборніцтваў. Кангрэс IBU яшчэ ў 2022 годзе прыняў рашэнне аб прыпыненні членства гэтых арганізацый і забароне на ўдзел спартсменаў і афіцыйных асоб з Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах. Нягледзячы на гэта, у IBU адзначылі, што беларусы тэарэтычна могуць атрымаць wild card і прайсці кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2026 года нават на познім этапе перад стартам турніру. Цікава, што на апошнім кангрэсе IBU ў верасні 2024 года пытанне допуску беларускіх і расійскіх біятланістаў нават не разглядалася. Гэта значыць, што ніякіх рашэнняў у гэтым напрамку ў бліжэйшы час не чакаецца.
🤾🏻 БЕЛАРУСКІ “ПАРАШУТ” АЛЯКСАНДРА КАРШАКЕВІЧА 🤾🏻 Аповед пра лепшага беларускага гандбаліста Пра гэтага спартоўца ведаюць усе беларусы, хто жыў пра Саюзе. Школа беларускага гандболу была мацнейшай ў Савецкім Саюзе, і не было каманды, якая б магла процістаяць мінскаму СКА, як у чэмпіянаце краіны, так і ў Еўропе. А так як гуляюць у гэтую гульню ў Еўропе, не гуляюць нідзе. Пра сваіх спартыўных герояў сёння расіяне, казахі, палякі здымаюць мастацкія фільмы. Беларусы пакуль не могуць, няма адпаведнага бюджэту ды зацікаўленасці дзяржаўных структур. Пакуль запыт афіцыйнай прапаганды на тое, што прывязвае да Расеі, а не на тое, што ўмацоўвае самастойнасць, што дэманструе перавагу беларусаў. На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял пра легендарнага беларускага гандбаліста Аляксандра Каршакевіча. Шукайце артыкул па спасылцы: 🔗 https://bssf.eu/blog/belaruski-parashut/ Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня. Афармленне: Олена Дія, Валянцін Гольдштэйн. Рэдакцыя: Аляксандр Апейкін
ДЭБЮТ ШКУРЫНА І ПАДТРЫМКА ТРЭНЕРА: ШТО СКАЗАЎ ФЕЁ «Легія» абыграла «Ягелонію», Шкурын упершыню выйшаў у стартавым складзе: мог забіць, мог прывезці пенальці, а што пра яго кажа трэнер? У чвэрцьфінальным матчы Кубка Польшчы «Легія» сустрэлася з «Ягелоніяй» і перамагла з лікам 2:1. Беларус Ілля Шкурын упершыню выйшаў у стартавым складзе варшаўскага клуба. Для форварда гэта быў матч з шэрагам супярэчлівых момантаў. Як прайшоў матч для Шкурына? Што сказаў трэнер? Чытайце пераклад на беларускую мову артыкула ад Tribuna.com і шукайце спасылку на арыгінал на афіцыйным сайце БФСС: 🔗 https://bssf.eu/debyut-shkuryna-i-padtrymka-trenera-shto-skazau-feyo/