Z

ZUBR Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады. 428 подписчиков 4 мес.

Channels

@zubr_in

Open in Telegram

About

No description yet.

Subscribers
0
Country
Belarus
Category
Other

Recent posts

50/50
265 views

ZUBR.in запрашае беларусаў-рэзідэнтаў Літвы далучыцца да 4-га сезона «Будуй сваё»! 🔺  «Будуй сваё» — гэта праект лічбавага самакіравання ад SVAE, у якім мы, беларусы і беларускі, самі збіраем і аб’ядноўваем рэсурсы і накіроўваем іх туды, дзе яны сапраўды патрэбныя нам самім. Гэта самастойнае фарміраванне бюджэту, без донарскіх грошай і без арганізацый, якія вырашаюць за нас. 💫 Усё ад пачатку да канца робім і абіраем мы самі як супольнасць. Механіка простая: мы пералічваем частку падаткаў ці ўнёскі, прапануем і абмяркоўваем ідэі, а пасля разам абіраем праекты, на рэалізацыю якіх ідуць сабраныя сродкі. 🔺  За тры папярэднія сезоны ўдзельнікі сабралі больш за €170 000 і падтрымалі 8 праектаў, і 5 з іх ужо рэалізаваныя. 💫 Адзін з адметных вынікаў ў Літве — бібліятэка «Чытальня» ў Вільні: жывая беларуская прастора кніг, сустрэч і адукацыйных падзей, пераможца самага першага сезону 2023 у літоўскай супольнасці. Таксама ў Літве працуе майстэрня з прафесійным абсталяваннем для творцаў. 💫 З падтрымкай супольнасці ў Польшчы запрацаваў партал для вывучэння гісторыі Беларусі праз інтэрактыўныя тэхналогіі (вольны ад прапаганты, таму асабліва актуальны для людзей унутры краіны) і летнік для беларускіх дзетак на Падляшшы, а дзякуючы ўдзелу беларусы ўсяго свету створаная серыя адукацыйных відэа па біялогіі на роднай мове. 💫 Сёлета грошы, сабраныя за 2025 год, пойдуць на новыя праекты-пераможцы: культурнай платформе «Арт-куратар», фестывалю «Тутака» і на працяг адукацыйных відэа па біялогіі. 🔺  Удзельнічаць можна праз фінансаванне, праз ідэі і праз рашэнні. Можна пералічыць % падаткаў на дабрачыннасць ці зрабіць разавы ўнёсак, прапанаваць уласную ідэю праекта ці падтрымаць ужо прапанаваныя і, вядома, галасаваць і абіраць праекты для фінансавання. 💫 Чаму гэта варта рабіць? Таму што так мы захоўваем і будуем сваё, беларускае, нават у эміграцыі, атрымліваем рэальны досвед самакіравання, ствараючы падмурак для будучай Беларусі, і ўмацоўваем сваю супольнасць і партнёрствы. ✍🏻 У Літве да 1 траўня 2026 можна падаць заяву на пералічэнне 1,2% сваіх падаткаў на партнёра праекта VšĮ ZUBR.in (код 306160406). Да 15 чэрвеня 2026 далучыцца можна таксама праз разавы ўнёсак ад €50. (Інструкцыя) Будуйма сваё разам ❤️ Зваротная сувязь: @zubr_info_bot ці наўпрост у асабістыя да каналу

673 views

Вітаем, сябры! Сайт zubr.cc пра маніторынг судовай сістэмы нейкі час не працаваў з-за тэхнічных праблем. Усё выправілі, цяпер усё зноў працуе як трэба. Дзякуем за цярплівасць і разуменне! З павагай, Каманда ZUBR.in

2.0k views

ПАЗІЦЫЯ ZUBR.IN ПА БЯЗВЫБАРАХ-2025 У БЕЛАРУСІ лукашэнка, які і па дзяржаўным заканадаўстве, і па законе чалавечнасці абсалютна не мае легітымнасці і трымаецца ва ўладзе праз рэпрэсіўна-прапагандысцкую сістэму, у студзені 2025 году рыхтуе чарговы фарс пад назвай "выбары прэзідэнта". Масштабнай сістэмнай працы падчас гэтых "бязвыбараў" платформа ZUBR.IN весці не плануе. Ва ўмовах рэпрэсіўнага канцлагеру высілкі па арганізацыі любога назірання ці нават грамадзянскага кантролю (які мы прапанавалі падчас "рэферэндуму" ў 2022 годзе), для нас будуць практычна марныя ці не вартыя патэнцыйных вынікаў, а небяспека рэпрэсій за сувязь з нашай незалежнай платформай для грамадзян у Беларусі аб'ектыўна пераважае патэнцыйную карысць інфармацыі, якую можна сабраць пра камісіі і парушэнні падчас гэтай так званай "прэзідэнцкай кампаніі" і "выбараў". Наша галоўная рэкамендацыя для грамадзян Беларусі: прыкласці ўсе намаганні, каб не прымаць удзел у бессэнсоўным фарсе. Калі вас прымушаюць ісці "галасаваць" (напрыклад, вы працуеце на дзяржаўным прадпрыемстве), і вы не бачыце ніякага варыянту ўхіліцца ад гэтага — прапануем не наўсьця‌гваць на сябе рэпрэсіі, аднак, пры магчымасці і з захаваннем бяспекі для сябе, вы можаце пазначыць у "бюлетэні" варыянт супраць усіх у мінімальную піку сістэме. Самыя маленькія крокі — таксама крокі, якія мацуюць сумленне і годнасць. Адзначым, што мы, як і раней, гатовыя на ўмовах вашай поўнай ананімнасці прыняць у бот ZUBR.IN (@zubr_watch_bot) тэкставыя звесткі, фота і відэа пра "выбарчыя" ўчасткі, склад "камісій" і пра любыя відавочныя здарэнні і дзеянні супраць закону падчас "выбараў". Тым не меней галоўнае — ваша бяспека, беражыце сябе найперш і добра ўзважвайце патэнцыйныя рызыкі.

1.1k views

Падчас і па выніках канферэнцыі "Новая Беларусь" 3-4 жніўня 2024 году ў Вільні прыняты шэраг дакументаў. У ліку гэтых дакументаў — "Пратакол узаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай Беларусі, Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай", які змяшчае наступныя тэзы: "Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская — пераможца прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якая атрымала давер народа Беларусі прадстаўляць і абараняць яго інтарэсы, ажыццяўляць лідзіруючую ролю ў арганізацыі сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл" (п. 1.1 Пратаколу) "Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi Нацыянальнай лідаркi (п. 4.1 Пратаколу) У дэкларацыі "Неканстытуцыйны захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу ў выбарах 2025 год" адзначаецца: "У 2020 годзе выбары выйграла Святлана Ціханоўская". У 2020 годзе ініцыятыва ZUBR у супрацы з ініцыятывай "Сумленныя людзі" арганізавала незалежнае назіранне падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2020 году. У адпаведнасці з падрыхтаванай супольна з "Сумленнымі людзьмі" і платформай "Голас" справаздачай пра масштабныя фальсіфікацыі і парушэнні, выбары ў Беларусі не адбыліся і не могуць быць прызнаныя. Перавага і перамога Святланы Ціханоўскай на гэтых выбарах можа разглядацца як высокаверагодная і нават прызнаная дэ-факто, аднак не зафіксаваная дэ-юрэ. З належнай павагай да аб'ему і значнасці дзейнасці Святланы Ціханоўскай у якасці альтэрнатыўнай асобе дыктатара Лукашэнкі кандыдаткі падчас выбараў-2020 і на пасадзе кіраўніцы Офісу і Аб'яднанага пераходнага кабінету і як прызнанай на міжнародным узроўні лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл, аб'яднанняў, арганізацый і грамадзянскай супольнасці, лічым неабходным звярнуць увагу распрацоўшчыкаў азначаных вышэй дакументаў і ўдзельнікаў Канферэнцыі "Новая Беларусь", што фармуліроўкі пра перамогу і (ці) выйгрыш Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 году ў дакументах з'яўляюцца некарэктнымі. Акрамя таго, тэза "выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi Нацыянальнай лідаркi" (п. 4.1 Пратаколу) выклікае пытанні адносна абаснаванасці і, самае галоўнае, мэтазгоднасці фіксавання такой пазіцыі Святланы Ціханоўскай на неабмежаваны тэрмін. Такі крок выглядае беспадстаўным перабольшваннем паўнамоцтваў, якое мае негатыўныя прыкметы ўзурпавання пазіцыі лідаркі, перакрэсліваючы пазітыўныя намаганні беларускай грамадзянскай нацыі на шляху да дэмакратыі. Змены кіраўнікоў — норма для дэмакратыі. Нязменнасць кіраўніка — норма для дыктатуры. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

1.5k views

🔥  У 2024 годзе платформа «Новая Беларусь» зноў прапануе беларусам і беларускам «Будаваць сваё» па ўсім свеце. 👨‍🏫  Каманда ZUBR.in разглядае гэты праект лічбавага самакіравання як шматгранны і надзвычай карысны для беларускай грамадзянскай супольнасці. Вось чаму: 🔺  мы захоўваем і будуем сваё, беларускае нават у эміграцыі, і такім чынам відавочна, што не раствараемся і не спыняемся, як бы рэжыму таго не хацелася; 🔺 мы атрымліваем досвед грамадскага самакіравання падчас рэалізацыі абраных намі самімі ідэй і ствараем падмурак з навыкаў, напрацовак і чалавечага рэсурсу для новай краіны, якую нам будаваць, калі вернемся на родную зямлю; 🔺 мы самастойна пазіцыянуем сябе як нацыю ў краінах, дзе мы гэтыя ідэі рэалізуем, раскрываючы свае здольнасці і патэнцыял і сабе самім, і перад грамадствамі гэтых краін; 🔺 мы наладжваем сацыяльныя, эканамічныя, культурныя і іншыя гарызантальныя партнёрскія сувязі і кропкі ўзаемадзеяння для паразумення і супрацы з мясцовымі супольнасцямі і арганізацыямі як фундамент для стасункаў між нашай краінай і іншымі. 💫 Падрабязна пра праект — на платформе «Новая Беларусь». Сёлета ў суполках «Будуй сваё» ўжо 23 новых ідэі, і менавіта нам вырашаць, якія з іх найбольш важныя прама цяпер! Працуе гэта так: усе скідваюцца з падаткаў, а потым разам вырашаюць, на што іх выдаткаваць. У праекце можна прапаноўваць свае ідэі, каментаваць іншыя і браць у іх удзел і абіраць найлепшыя! ✔️ Партнёрскай арганізацыяй па праекце ў Літве сёлета выступае ZUBR.in. Таму далучыцца можна, накіраваўшы да 2 траўня 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць на юрыдычную асобу Zubr.in, VšĮ, код атрымальніка для формы FR0512 — 30616406. Яшчэ адзін варыянт удзелу і ў Літве, і па ўсім свеце — праз унёсак ад 35 еўра. ✍🏻 Адзначым, што дзякуючы менавіта гэтаму праекту ўжо паспяхова рэалізуецца ідэя бібліятэкі ў Вільні, якую беларусы Літвы абралі летась. ⚡️ A тое, якая ідэя будзе лепшай у Літве ў 2024 годзе, вырашаць не фондам, а людзям, што далучацца да праекта. ❤️   Будуйма сваё разам! Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

949 views

Сябры, на сайце ZUBR.in апублікаваныя дадзеныя ўчасткаў, створаных рэжымам у Беларусі для так званага "адзінага дня галасавання"-2024. Звесткі пра чальцоў выбарчых камісій ужо па традыцыі прыхаваныя і недаступныя ў публічнай прасторы. Калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія ўваходзяць у склад камісій сёлета, прапануем дасылаць звесткі ў @zubr_info_bot. Мы прымаем інфармацыю ў тым ліку на ўмовах ананімнасці. Нагадваем пра неабходнасць выконваць правілы ўласнай бяспекі і адразу выдаляць перапіску з ботам. Мы таксама прапануем прайсці апытанне, датычнае вашага стаўлення да "выбараў" у РБ і выбараў у Каардынацыйную раду.

763 views

Тэхнічная памылка Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Аляшкевіча Андрэя Пятровіча. Прыносім выбачэнні. Калі вы знайшлі памылку, напішыце нам ў бяспечны бот зваротнай сувязі @zubr_watch_bot

814 views

Сёлета ZUBR.in зрабіўся партнёрскай арганізацыяй у праекце па лічбавым самакіраванні платформы «Новая Беларусь» у Літве. Праект таксама вядомы пад назвай "падатковы". У ім беларусы і беларускі скідваюцца ўнёскамі (ці падаткамі) і ідэямі, а потым самі вырашаюць, якія з гэтых ідэй рэалізаваць на сабраныя грошы. У першым запуску праекту ў 2023 годзе ўзялі ўдзел больш за 260 беларусаў і беларусак Польшчы і Літвы. Яны сабралі каля 47 тысяч еўра. Праз галасаванне былі абраныя найлепшыя з прапанаваных на платформе ідэі пра тое, на што выдаткаваць гэтыя грошы. Цяпер у Вільні працуе і папаўняецца новымі кнігамі адноўленая бібліятэка беларускай кнігі з новым онлайн-каталогам cytalnia.com, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі на англійскай мове. Паспяховыя вынікі леташняга досведу з лічбавым самакіраваннем даказваюць, што мы можам самастойна, за свае грошы, без удзелу фондаў, грантаў ці донараў, запускаць праекты, якія самі абіраем як вартыя і самі рэалізуем на сабраныя намі самымі сродкі! Рэкамендуем далучацца да гэтага праекту, сутнасць якога — досвед грамадскага самакіравання, а вынікі — абраныя беларусамі рэалізаваныя ідэі. Для таго, каб пачаць удзелу у праекце сёлета, трэба пералічыць ад 35 еўра (гэта сярэдні памер адлічэнняў з падаткаў) у агульны "cлоік" ці зафундаваць 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскую ўстанову «Новай Беларусі» падчас запаўнення дэкларацыі ў Літве. Такой арганізацыяй і з'яўляецца ZUBR.in (код атрымальніка для формы FR0512 — 30616406). Гэта частка падаткаў, якую вы ўсё адно сплачваеце, проста так вы абіраеце, на што яе накіраваць. Такім чынам, вы далучаецеся да праекту без дадатковых выдаткаў для сябе. Усе дэталі пра праект і падрабязныя інструкцыі — на платформе «Новая Беларусь». Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

751 views

ZUBR. ВЫНІКІ 2023 Сябры, падсумуем галоўнае з таго, што зрабілі — і для вашага ведама, і для сябе. Сёлета наша каманда 🔺 падтрымлівала ў працоўным стане платформы zubr.in i zubr.cc і працягвала збор і сістэматызацыю дадзеных, далучыла да звестак пра суддзяў звесткі пра пракурораў-паслугачоў рэжыму; 🔺 разам з "Белымі халатамі" і іншымі партнёрамі запусціла новы накірунак грамадзянскага кантролю сістэмы аховы здароўя у Беларусі, падрабязнасці ТУТ; 🔺 супольна з шэрагам арганізацый і экспертаў працавала над стварэннем нацыянальна-вызваленчага руху на мэту палітычных зменаў ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі; 🔺 узяла ўдзел ў дзейнасці Каардынацыйнай рады праз свайго прадстаўніка, спікера фракцыі "Грамадзянская салідарнасць" і асвятляла найбольш істотныя моманты, ажыццяўляла грамадзянскі кантроль праз удзел у падрыхтоўцы слуханняў справаздачы чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, атрымала такім чынам досвед удзелу ў палітычнай практыцы беларускіх дэмакратычных сіл і назірання за ёй — дэбатах і дыскусіях КР, працэдуры выбараў у КР трэцяга складу, арганізацыйных працэсах, у лістападзе правяла кансультацыі з экспертамі ў галіне выбараў; 🔺стварыла серыю ідэялагічных тэкстаў-артыкулаў пра грамадзянскую нацыю беларусаў (у тым ліку па тэзах Уладзіміра Мацкевіча), нацыянальна-вызваленчыя працэсы у мінулым і сёння, лідэраў нацыянальнага супраціву ў мінулым ("Пантэон герояў"). Асобным блокам зрабіліся публікацыі пра супольныя мэты беларусаў і ўкраінцаў. Мы па-ранейшаму лічым падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі самым надзённым напрамкам супраціву і рэжыму ў Беларусі. Наша каманда далучылася да ўдзелу ў канферэнцыі "Шлях да волі" ў Кіеве і падпісання выніковых мемарандума і адозвы да народаў свету. Дзякуем, што застаецеся з намі. Налета зычым кожнаму моцы і раўнавагі, а ўсім нам — эфектыўна і вынікова дзейнічаць на вызваленне Беларусі і ўсіх палітычных зняволеных і вяртанне ў нашу краіну ўлады закону! Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

602 views

ЕЎРАПЕІЗАЦЫЯ Па праграме Культурнай палітыкі, на якую спасылаўся Уладзімір Мацкевіч цягам 2010-х гадоў, “дэсаветызацыя — беларусізацыя — еўрапеізацыя з'яўляюцца, з аднаго боку, этапамі агульнага працэсу, з другога боку — самастойнымі ўстаноўкамі або стаўленнем да культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай рэальнасці, да гістарычных падзей, праектаў і праграм. Дэсаветызацыя з'яўляецца неабходным падрыхтоўчым этапам беларусізацыі. У дэсаветызацыі задзейнічаны той жа самы комплекс шматстайных працэсаў, што і ў беларусізацыі. […] Гэтак жа і з еўрапеізацыяй. Еўрапеізацыя не можа разглядацца ізалявана ад беларусізацыі, яна з'яўляецца яе лагічным завяршэннем. Беларусы стаяць перад выбарам: альбо растварыцца сярод еўрапейскіх народаў, альбо заняць сваё ўласнае месца сярод еўрапейскіх народаў. Гэта значыць, што або Беларусь робіцца проста тэрыторыяй, на якой пражываюць еўрапейскія народы: палякі, украінцы, рускія, літоўцы і беларусы сярод іх; або беларусы далучаюцца да Еўропы як грамадзянская нацыя, якая адрозніваецца ад іншых нацый: палякаў, літоўцаў, украінцаў. Зразумела, што мы абіраем другі варыянт: грамадзянская нацыя, роўная сярод іншых роўных еўрапейскіх нацый. Зразумела таксама, што адной дэкларацыі аб намерах недастаткова, таму што памылкі, недаробкі, незавершанасць асобных складнікаў беларусізацыі згорнуць нас на першы варыянт гістарычнага шляху. І мы перастанем існаваць і як нацыя, і як дзяржаўнае ўтварэнне". На якім этапе еўрапеізацыі сёння знаходзяцца беларусы і што кожнаму з нас рабіць з "памылкамі і недаробкамі", разважаем у артыкуле.

710 views

Тэхнічная памылка Паведамляем, што шэраг рашэнняў па адміністратыўных справах былі памылковы аднесеныя на суддзю Курадоўца Сяргея Аркадзевіча. Прыносім выбачэнні.

934 views

Праца сайтаў zubr.in і zubr.cc будзе адноўленая з 19 лістапада. Выбачэнні за нязручнасці.

2.0k views

ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ "...Калі вы хочаце пабудаваць тую краіну, куды будуць вяртацца яе сыны і дочкі, адкуль з'язджаць будуць толькі ў сезон адпачынкаў, у якой не будзе пачуцця страху за будучыню, то зрабіце усяго толькі два крокі: 1) Прыраўнуйце карупцыю да здрады радзіме, а карупцыянераў — да здраднікаў аж да сёмага калена… 2) Зрабіце тры прафесіі самымі высокааплатнымі і паважанымі. Гэта — вайскоўцы, настаўнікі і лекары… І самае галоўнае працуйце, працуйце, і працуйце, таму што ніхто акрамя вас не абароніць вас, ніхто не накорміць вас, акрамя вас саміх, і ваша краіна патрэбная толькі вам і больш нікому. Калі гэта зробіцца не проста словамі і простым лозунгам, а ладам вашага жыцця, значыць, вы дабіліся свайго..." Голда Мэір, 5-ы прэм'ер міністр Ізраіля Азначаныя прынцыпы пафасна дэкларуюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі. Аднак рэалізацыя іх адбываецца нібы ў крывым люстры дагары нагамі. Калі казаць пра заробкі, то так, сілавікам ды вайскоўцам выдзеленыя больш буйныя кавалкі за тыя, што ўлада кідае простым беларусам. Аднак гэта такія косткі для старажавых псоў рэжыму. А “павага” да настаўнікаў ды лекараў на сёння засталася хіба што ў ідэялагічных дырэктывах і папулісцкіх выступленнях самі ведаеце каго. Дваццаты год добра даў адчуць лекарам падчас каронавірусу, а настаўнікам падчас выбараў, што іх трымаюць за маўклівых рабоў, якіх дастаткова проста карміць ідэялагічнымі забабонамі і трымаць у разнарадках. І вядома, яны мусяць працаваць, працаваць, працаваць, аднак не сябе і на сваю краіну, а на злачынную сістэму, пабудаваную арганізаванай групіроўкай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі па самым галоўным разбуральным прынцыпе з савецкіх часоў – чалавек для дзяржавы, а не дзяржава для чалавека. Яшчэ ў 2012 годзе Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі правёў даследванне, прысвечанае стану працэсаў дэсаветызацыі ў Беларусі ў розных галінах. Яго вынікі сведчылі, што савецкае мінулае ў самых розных формах і праявах мела заўважны ўплыў на самыя розныя сферы жыцця і дзейнасці беларусаў: працы і занятасці, навукі, прадпрымальніцтва, святочнай культуры і інш. Наступствы “марынавання” беларусаў у савецкім росчыне сёння відавочныя па маскі-шоу, якое адбываецца ў краіне і якое магло б падавацца проста недарэчным, калі б не было настолькі трагічным. Таму поруч з беларусізацыяй будаваць сваю новую дзяржаву для чалавека нам давядзецца і праз мэтанакіраваную дэсаветызацыю дзяржавы і мыслення яе грамадзян. Пра яе істотнасць і асаблівасці пагутарым у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.2k views

ZUBR.in. СПРАВАЗДАЧЫ І ПАДТРЫМКА У адказ на запыты ў чаце адносна сродкаў на дзейнасць каманды ZUBR.in, у прыватнасці, падчас правядзення кампаніі па грамадзянскім кантролі так званага "рэферэндуму"-2022, мы пацвярждаем наяўнасць у нашай арганізацыі дэталёвых і празрыстых справаздачаў. Аднак з кансультацый з праваабаронцамі і іншымі экспертамі высветлілася: выкладаць гэтыя звесткі ў публічны доступ на сённяшні дзень немэтазгодна з меркаванняў бяспекі чальцоў каманды і ўсіх, хто быў задзейнічаны ў кампаніі. Таму ўсе дэталі для ўсіх цікаўных — пасля перамогі. Агулам жа большую частку перыяду свайго існавання з 2020 году каманда ZUBR.in працуе пераважна на грамадскіх пачатках, у тым ліку дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon. Как было зусім зразумела, пытанне аплаты хостынгу сайтаў і офісу апошнім часам плануецца вырашаць асабістымі сродкамі чальцоў нашай каманды, якія мы зарабляем на сваіх звычайных месцах працы. Што да цяперашніх напрамкаў дзейнасці ZUBR.in, то вось чым мы цяпер займаемся. 🔺 Падтрымліваем ў працаздольным стане праекты па збору і сістэматызацыі дадзеных у базы па электаральнай і судовай сістэмах, у тым ліку працягваем тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне бяспекі сваіх платформ https://zubr.in — назіранне і інфармацыя пра выбарчыя працэсы ў Беларусі (выбарчыя камісіі і іх члены, паведамленні аб парушэннях, справаздачы) https://zubr.cc — грамадзянскі маніторынг судовай сістэмы (база дадзеных судаў, суддзяў і судовых рашэнняў). 🔺 Развіваем далей праект па грамадзянскім маніторынгу сістэмы аховы здароўя сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці. Збор звестак вядзем у @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі, працуем толькі праз функцыю “сакрэтны чат”. 🔺 Праз прадстаўніка ZUBR.in бярэм удзел у дзейнасці Каардынацыйнай рады і фракцыі "Грамадзянская салідарнасць", адсочваем працу чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Апошнім часам ідзе шчыльная праца па выбарах у КР-2024 і распрацоўкі пазіцыі адносна так званых “выбараў”-2024 у Беларусі. 🔺 Рыхтуем, публікуем і распаўсюджваем матэрыялы для інфармацыйнай і ідэялагічнай падтрымкі і грамадзянскай адукацыі беларусаў. Будзем шчыра ўдзячныя кожнаму, хто падзяляе нашы погляды і імкненні, давярае нам і гатовы падтрымаць працу ZUBR.in праз Patreon.

2.0k views

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ “Савецкае мяняецца і знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць ці змененыя формы таго ж самага савецкага ладу, ці нерэфлексіўныя бяздумныя запазычанні з глабалізаванай культуры. У той жа час, асэнсаванае стаўленне да трансфармацый мае на ўвазе, што працэсы зменаў мусяць адбывацца пад кантролем нашай волі і розуму. Кіраванае, разумнае стаўленне да зменаў патрабуе, каб на месца састарэлых рэгулятываў і стандартаў прыходзілі сучасныя па форме і беларускія па зместу нормы арганізацыі жыцця і дзейнасці”. Такія развагі і высновы былі агучаныя па выніках міжнароднай канферэнцыі “Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыйнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?”, праведзенай у Менску яшчэ ў 2013 годзе Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы кансорцыума “ЕўраБеларусь” (Беларусь, Літва) і Фонда Генрыха Бёлля (Нямеччына). Сацыёлагі і метадолагі ўжо шмат часу працуюць над спосабамі пазбавіць Беларусь ад цвілой саўковай спадчыны, вядомымі пад назвамі "беларусізацыя", "дэсаветызацыя" і "еўрапеізацыя". Пра тое, што гэта за працэсы, да чаго іх прыкладаць і як іх накіроўваць, разважаем у новай серыі артыкулаў. Сёння — пра беларусізацыю.

798 views

🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294 💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

1.9k views

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ У лукашэнкаўскі перыяд беларускае грамадства збольшага спрабавала жыць неяк павольна, без курсу, з мінімумам кантактаў з дзяржавай, бо яны часцей за ўсё прыносілі непрыемнасці. Падчас парламенцкіх "выбараў" і інтэграцыйных гульняў Лукашэнкі з Расіяй у 19-м, а потым прышэсця каронавірусу ў 20-м грамадства зусім выразна заўважыла, што дзяржава – самыя ні на ёсць сапраўдныя путы, муры, клетка, хлеўчык, у які беларусаў запіхваюць і патрабуюць, каб не вякалі, а дзячылі за дрэнненькі сілас і парады пра трактар і водку як найлепшыя лекі. У адказ на спробу сказаць дзяржаве “гэй, нам ужо астачарцела” у 20-м годзе беларусы атрымалі і дагэтуль атрымліваюць ад “улады”, што згубіла берагі, вельмі жорсткіх і балючых, і тым болей адчувальных, што несправядлівых і бесчалавечных, кухталёў. Аднак менавіта аб’яднаўшыся вакол гэтага вялізнага болю, мы ўсе ўсвядомілі сябе нацыяй. Менавіта тады загучала: “мы – не быдло, стадо и трусы, мы живой народ, мы – беларусы” і “беларус беларусу беларус”. Як трапна сфармуляваў Павел Данэйка, адбылося пераўтварэнне нацыі “тутэйшых” у нацыю беларусаў. Мы дакладна самавызначыліся. Аднак што ж мы лічым сваёй нацыянальнай ідэяй? Ці ёсць яна ў нас, у чым яна ўвасабляецца, як рэалізуецца? Разважаем пра гэта ў артыкуле.

816 views

Вы таксама можаце задаць пытанні, якія потым могуць быць агучаны на слуханнях АПК. Для гэтага патрэбна запоўніць спецыяльную форму.

1.5k views

ZUBR у КР. АСНОЎНЫЯ НАВІНЫ 🔺 Адбываецца падрыхтоўка механізма прамых выбараў у КР у 2024 годзе. Прадстаўнік ад ZUBR.in узначальвае працоўную группу КР па гэтым пытанні. Наладжаны кантакт з платформай “Новая Беларусь”, абмяркоўваецца магчымасць яе выкарыстання для галасавання беларусаў. 🔺 Распрацоўваецца агульная пазіцыя КР наконт абвешчаных рэжымам “выбараў"-2024 ў Беларусі. 🔺 Нарада фракцый КР накіравала ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет афіцыйны зварот з прапановай правесці слуханні справаздач прадстаўнікоў Кабінета ў ліпені і выніковай гадавой справаздачы Кабінета ў жніўні. Слуханні будуць адкрытымі, каб беларусы маглі сачыць за іх зместам. Дэлегаты КР рыхтуюць пытанні да кожнага прадстаўніка Кабінета. Па выніках слуханняў будзе вызначацца, ці застануцца яны на сваіх пасадах на далейшы тэрмін. 🔺 Адбыўся шэраг адкрытых онлайн-слуханняў па пытанню палітычных вязняў: ▫️ Вязні рэжыму: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім даюць статус палітычных? ▫️ Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці ▫️ Ці можна прымяніць досвед вызвалення палітвязняў іншых краін да беларускага кантэксту? ▫️ Ці магчыма вызваліць палітвязняў, калі рэпрэсіі працягваюцца? Дыскусія: Усаў, Кавалеўскі, Мацкевіч ▫️ Вызваленне палітвязняў у РБ — хто гэтаму перашкаджае? / Вячорка VS Кабаноў VS Гарбунова VS Лойка Неўзабаве пройдуць офлайн-слуханні. Па выніках працы будзе прынятая рэзалюцыя КР з планам дзеянняў па дапамозе вязням сумлення, іх вызваленні і рэабілітацыі. 🔺Адбыліся дыскусіі (першая, другая) па еўрапейскай перспектыве для Беларусі. 🔺Рыхтуюцца дэбаты на тэму “Актыўны супраціў і негвалтоўны пратэст”. Усе навіны пра дзейнасць КР і абвесткі пра трансляцыі сэсій, дыскусій і іншых мерапрыемстваў — на канале Каардынацыйнай Рады.

1.9k views

НАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА ЦІ ЯДНАННЕ? На думку вядомага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, беларускага вязня сумлення, грамадзянская вайна ў нашай краіне адбываецца як мінімум з часоў Плошчы-2010, калі рэжым вылучыў для сябе дзве часткі грамадства. Тады, пасля падаўлення масавага выступу людзей супраць фальсіфікацый на выбарах 19 снежня, дзяржаўныя ўлады заняліся мэтанакіраваным – хоць і для прыліку прыхаваным у параўнанні з перыядам 2020 году і пасля – вынішчэннем, пераследам, выцісненнем з краіны тых грамадзян, якія ім не пасавалі, і даволі паспяховым ўсыпленнем астатніх “чаркай, шкваркай і іншамаркай”. І хоць пра тое, што ў Беларусі “лепей лішняга не казаць і быць хітрэйшым”, не ведаў толькі гультай, вайна, якую грамадзяне ва ўладзе гадамі вялі супраць грамадзян у апазіцыі, праходзіла неяк непрыкметна для большасці. Пакуль не надыйшлі часы каронавіруса і прэзідэнцкіх выбараў-2020, можна было адсядзецца ў хаце з краю. Ці з’ехаць, што шмат хто і зрабіў – вымушана з-за пераследу ці ў пошуку лепшае долі на чужыне. А масштабы вайны нарасталі, гайкі закручваліся, турэмныя муры шырыліся і ўзмацняліся. Падзеі 2020 году зрабілі раскол у грамадстве на два лагеры настолькі відавочным, што кожнаму давялося прымаць нейкі бок у гэтай вайне. І з таго часу напружанне супрацьстаяння між прыхільнікамі рэжыму і дэмакратычна арыентаванай большасцю толькі павялічваецца. Вайна ва Украіне паказала масштабы агрэсіі, на якую здольныя пайсці ісці дыктатуры з паліцэйскімі дзяржавамі, і неабходнасць мець у арсенале дзейсныя спосабы з ёй змагацца. Ці дойдзе сітуацыя ў Беларусі да крайняй кропкі, калі людзі возьмуць у рукі зброю супраць захапіўшых уладу сілавікоў, і якім можа быць выйсце для раз’яднанай на сёння беларускай нацыі, што стаіць на парозе страты незалежнасці краіны, разважаем у артыкуле.

1.7k views

УКРАІНА І БЕЛАРУСЬ._КРОКІ НАСУСТРАЧ Украінцы і беларусы — нацыі, якім трэба ўбачыць адна адну, усведаміць і прыняць за непахісную ісціну, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, гэтаксама як не будзе вольнай Украіны без незалежнай Беларусі. Толькі супольна нашы народы могуць забяспечыць сабе бяспеку ад імперскага расійскага ціску, а нашы краіны — дэмакратызаваць грамадствы, пазбавіўшыся ад наступстваў і перажыткаў савецкага мінулага ў рэчаіснасці і свядомасці людзей. Беларусы і ўкраінцы маюць і цяпер, і наперадзе шмат агульных кропак для ўзаемадзеяння, якія адзін з украінскіх палітолагаў, Яўген Магда, прапануе звесці ў так званы шлях з 1000 крокаў. Безумоўна, вольная Беларусь мае ўсе перадпасылкі і мусіць зрабіцца для Украіны саюзнікам, геапалітычным, гандлёвым, культурным, тэхналагічна і прамыслова моцным партнёрам. Украіна ж, як лідэр у рэгіёне з моцнай пазіцыяй, можа і мусіць ўзяць на сябе ролю эксперта і пляцоўкі для аб’яднання, саюзніка беларусаў (не Лукашэнкі!) на міжнародным узроўні, а таксама крыніцай экспертных ведаў па дэмакратызацыі і дэсаветызацыі. Рэжымы ў Беларусі і Расіі добра разумеюць, якую пагрозу ім нясе адзінства нашых нацый, таму ўжываюць усе чорныя метады прапагандысцкай інфармацыйнай вайны на тое, каб раз'яднаць нас, пасварыць людзей між сабою. Статус Беларусі, якая намаганнямі самапрызначанага "прэзідэнта" зрабілася краінай-суагрэсарам, і адсутнасць шырокага інфармавання ўкраінцаў пра высілкі вольных беларусаў на дапамогу Украіне і вызваленне Беларусі — галоўныя камяні, аб якія мы пакуль спатыкаемся. Часу ў нас няма. Трэба вызначыць перашкоды для супрацы і разам іх ліквідаваць, вылучыць актораў-прадстаўнікоў ад Украіны і Беларусі, залучаць партнёраў з іншых краін, ствараць працоўную панэль і стратэгію стасункаў між вольнымі ўкраінцамі і вольнымі беларусамі. Патрэбная супраца па канкрэтных напрамках — супраціў імперыі, паліталогія, сацыялогія, грамадзянская супольнасць, культура, адукацыя, медыя, развіццё ўзаемадзеяння і праектаў з поглядам на будучыню — стан адносін і пытанне рэпарацый пасля перамогі Украіны, прамысловасць, гандаль, тэхналогіі, палітычныя і дзяржаўныя рэформы. У артыкуле разважаем пра тое, як наладжваць масты і аб'ядноўваць высілкі, і пра тое, што ўжо робіцца па гэтай позве.

2.3k views

ZUBR.in сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці ByMedSol і "Белымі халатамі" абвяшчае запуск новага накiрунку грамадзянскага маніторынгу дзяржаўных органаў у Беларусі. Мы будзем весці асобны збор дадзеных пра працу сістэмы аховы здароўя. Галоўная мэта — фіксаванне і адлюстраванне рэальнага стану рэчаў медыцынскай галіны ў Беларусі. Як зрабілася асабліва відавочна з часы COVID-19, Мінаховы здароўя, як сапраўдны прадстаўнік агульнай ілжывай сістэмы дзяржулады, у большасці выпадкаў не выконвае сваіх функцый, займаючыся адпіскамі, прыпіскамі, замоўчваннем і ціскам. Клопату пра здароўе людзей, калі не лічыць "лечкамісій" для "абраных" і асобных выпадкаў, дзе лекары застаюцца людзьмі у звычайных медустановах, практычна няма. Чэргі ў лякарнях усё большыя, медыцынскія паслугі імкліва губляюць якасць, умовы працы медыкаў так і не паляпшаюцца. Статыстыка і абарона праў медыкаў і пацыентаў часцей за ўсё пусты гук, у адкрытым доступе — ўрыўкавая і часта недакладная інфармацыя. За рэальныя лічбы смяротнасці ці нізкай вакцынацыі лекара чакае звальненне. Сітуацыя ўскладняецца паўсюднымі рэпрэсіямі супраць медыкаў і прыватных медцэнтраў. Асобнай і тэрміновай увагі патрабуе крытычная сітуацыя ў пеніцытарнай сістэме, дзе медперсанал адкрыта працуе на рэжым, не аказваючы вязням жыццёва неабходнай дапамогі і даводзячы людзей да смерці. Мы заклікаем медработнікаў дзяліцца інфармацыяй пра праблемы вашай медустановы — недахоп лекаў і расходнікаў, стан абсталявання, парушэнні вашых працоўных правоў. Мы таксама просім пацыентаў дасылаць фатаграфіі выпісных эпікрызаў са стацыянараў, схаваўшы асабістыя дадзеныя. Збор звестак вядзецца праз @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі. Кантактам трэба карыстацца толькі праз функцыю "сакрэтны чат". Пасля адпраўкі дадзеных чат трэба выдаліць са свайго боку. Атрыманыя звесткі будуць абязлічаныя і сістэматызаваныя. На іх падставе будзе праведзены аналіз і зробленая незалежная ацэнка стану сістэмы аховы здароўя Беларусі. Гэта дазволіць выкрыць тых, хто замест клятвы Гіпакрата служыць злачыннай уладзе, даць ім усведаміць, што іх учынкі не застануцца без увагі, і забяспечыць справядлівы суд, калі на тое прыйдзе час. Акрамя таго, своечасовая інфармацыя можа дапамагчы паўплываць на пэўныя сітуацыі і нават уратаваць жыцці. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.3k views

Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзеяч і кіраўнік беларускага антысавецкага руху. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у нацыяналістычных арганізацыях Менску. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая стаяла як на антыбальшавіцкіх, так і на антыфашысцкіх прынцыпах. Быў адным з камандзіраў антыбальшавіцкай Беларускай самааховы ў 1941 годзе. Падчас нямецкай акупацыі стварыў службу парадку і ўдзельнічаў ў стварэнні узброеных атрадаў на Магілёўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне для барацьбы з савецкімі партызанамі. За ўдзел у баях з аддзеламі НКУС у 1944 годзе атрымаў званне маёра Беларускай краёвай абароны, а у 1945 годзе — званне генерала, які абвясціў стварэнне Беларускага вызвольнага войска, што мелася аб’яднаць увесь антыбальшавіцкі ўзброены супраціў на Беларусі. Пра тое, хто быў гэты чалавек, які меў пэўную славу “няўлоўнага мсціўцы” і вакол імя і дзейнасці якога хадзіла шмат чутак, распавядаем у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.3k views

ZUBR У КР. ФРАКЦЫЯ “ГРАМАДЗЯНСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ”. ІДЭЯЛАГІЧНАЯ БАЗА І МЭТЫ ПРАЦЫ У сваёй працы фракцыя "Грамадзянская салідарнасць" сыходзіць з агульных ідэйных палажэнняў фракцыі пра беларускую грамадзянскую нацыю. Згодна з гэтымі палажэннямі, беларуская грамадзянская нацыя складаецца з усіх беларусаў незалежна ад іх этнічнай, моўнай, гендэрнай, сацыяльнай прыналежнасці і палітычных арыентацый. Грамадзянская нацыя Беларусі экстэрытарыяльная, беларусы замежжа з'яўляюцца яе неад'емнай часткай. У фракцыі аб'ядналіся людзі, якія маюць намер абараняць і рэалізоўваць грамадзянскія правы беларусаў на нацыянальнае самавызначэнне і паўнату ўлады ва ўласнай краіне. Фракцыя ставіць сваімі мэтамі на 2023 год: ✔️ зрабіць з КР эфектыўны, рэпрэзентатыўны і празрысты орган, які прымае палітычныя рашэнні, што прызнаюцца ўсемі акторамі беларускага дэмакратычнага руху; ✔️ стварыць прастору для публічнай палітыкі і крысталізацыі пазіцый беларускіх дэмакратычных сіл; ✔️ дабіцца вырашэння прынцыповых канфліктаў між рознымі структурамі, якія імкнуцца да пераменаў у Беларусі, выпрацаваць механізм сінхранізацыі палітычных сіл, якія маюць розныя падыходы; ✔️наладзіць і развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з Украінай — як з урадам, так і з украінскай грамадзянскай супольнасцю; у прыватнасці, забяспечыць удзел беларусаў у перамовах пасля сканчэння вайны. У больш шырокай перспектыве ўдзельнікі фракцыі на базе ўзгаданых вышэй ідэялагічных палажэнняў працуюць на стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху, завяршэнне беларускай рэвалюцыі 2020 года і пераўсталяванне дзяржавы праз скліканне Устаноўчага Сходу.

2.3k views

Нацыя жыве, пакуль у яе свядомасці жывуць яе героі. Без іх яна памірае. Такія постаці, як Канстанцін Астрожскі, складаюць гонар кожнага народа. І яны мусяць вяртацца ў памяць нацыі нават пасля стагоддзяў забыцця. Канстанцін Іванавіч Астрожскі — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч і мецэнат. Вялікі гетман літоўскі. Выдатны палкаводзец, пад камандаваннем якога войскі здабылі перамогу ў больш за 60-ці бітвах. Здабыў малыя і вялікія перамогі, перажыў паразу і палон. У беларускую гісторыю славуты князь трывала ўвайшоў і паходжаннем, і справамі, і ўсім сваім жыццём. Ганаровае імя вялікага гетмана Астрожскага носяць асобныя вайсковыя часткі. У новым артыкуле рубрыкі Пантэон герояў узгадаем яго жыццёвы шлях і тую безліч перамог, якіх ён дабіўся. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.2k views

БЕЛАРУСЫ І РАСІЯ. МЫ — НЕ “ТУТЭЙШЫЯ”! Русіфікацыя – з’ява, якая каласальна паўплывала на нацыянальную свядомасць беларусаў і стварыла нашу сённяшнюю рэальнасць. Метады русіфікацыі на нашай зямлі былі розныя — ад фізічнага знішчэння цэлых гарадоў і рабавання беларускай спадчыны падчас войнаў і набегаў у часы ВКЛ да царскіх загадаў “все дела производить на русском языке”, насаджвання рускага праваслаўя замест традыцыйнага ўніяцтва, перабудовы архітэктурных помнікаў часоў ВКЛ на каланіяльны рускі лад, жорсткага падаўлення паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага, закрыцця навучальных устаноў і вывазу бібліятэк і гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Расію і нарэшце ператварэння беларусаў у “савецкіх таварышаў” на працягу 20 стагоддзя. Усё гэта дзень за днём, стагоддзе за стагоддзем руйнавала ментальную адметнасць беларуса. Як сведчаць дадзеныя апошняга даследвання аналітычнага центру Chatham House, на пачатку 2023 года дзве траціны грамадзянаў Беларусі лічылі, што краіне трэба мець добрыя стасункі і з Захадам, і з Расіяй. Што да расіян, яны звычайна прыязна ставяцца да беларусаў, але ў гэтай добразычлівасці амаль заўсёды гучыць нотка снісходжання да “малодшага брата”. І сёння расіяне ў вайсковай форме з падачы рэжыму вельмі вальготна адчуваюць сябе на беларускай зямлі. Калі ж беларусы ўсур’ёз заяўляюць пра сваё права на незалежнасць і свабоду, для Расіі гэта нагода імгненна ўглядзець “нацыстаў”, якімі кіруюць “лялькаводы з Захаду”. А цынічная і нахабная прапагандысцкая машына ў Расіі і Беларусі ва ўсю моц мэтанакіравана стварае максімальна крывое люстэрка для людзей у абедзьвух краінах. Пра адносіны між Беларуссю і Расіяй і сённяшні стан рэчаў — у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.0k views

ZUBR У КР. ФРАКЦЫЯ “ГРАМАДЗЯНСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ” Фракцыя у Каардынацыйнай радзе — гэта палітычнае аб’яднанне на агульнай ідэалагічнай платформе ці на падзяляемых прынцыпах, мэтах, каштоўнасцях. Найбуйнейшая фракцыя ў КР – “Грамадзянская салідарнасць”. Галоўная сумесная каштоўнасць у гэтай фракцыі — грамадзянскасць. Тут аб’ядналіся людзі, ўпэўненыя ў тым, што грамадзянін — гэта палітычны суб’ект, які мусіць займаць праактыўную пазіцыю па пытаннях існавання грамадства і краіны. Фракцыя складаецца з прадстаўнікоў шэрагу самых розных грамадзянскіх ініцыятыў і аб’яднанняў. Гэта: ✔️грамадзянскі блок (ZUBR.in, Экадом, Eurabelarus ды інш.) ✔️прадстаўнічыя арганізацыі (Рабочы Рух, РАДА, Кааліцыя Пратэстных Двароў) ✔️праваабаронцы (Фонд Zyvi, BelarusFreeCenter) ✔️Cупраціў і іншыя падобныя арганізацыі ✔️самавылучэнцы (імёны не раскрываюцца ў мэтах бяспекі). Колькасць удзельнікаў фракцый па стану на сённяшні дзень — 89 дэлегатаў. Усяго чальцоў КР — 107. У Нарадзе фракцый КР “Грамадзянскую салідарнасць” прадстаўляе чалец каманды ZUBR.in у КР, спікер фракцыі Павел Патапаў, які адказвае за яе працу сумесна з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам, таксама спікерам фракцыі. Удзельнікі выпрацавалі згоду па ідэялагічных і іншых прынцыповых пытаннях, дзейнічаюць салідарна і лічаць аднолькава істотнымі як агульную карысць для ўсёй фракцыі, так і дабро для кожнага ўдзельніка. Пры гэтым чальцы фракцыі захоўваюць свае ўласныя пазіцыі і накірункі дзейнасці. Разнастайны досвед удзельнікаў дазваляе фракцыі выходзіць на новыя, не відавочныя раней рашэнні. Пра ідэялагічны падмурак фракцыі, мэты яе працы і іншыя датычныя падрабязнасці распавядзем у наступных публікацыях. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.2k views

За партрэт аднаго з актыўных удзельнікаў антысавецкага ўзброенага руху ў Беларусі Яўгена Жыхара на беларускага мастака Алеся Пушкіна у 2021 годзе завялі крымінальную справу “за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызма”. Паводле паведамлення пракуратуры, у ходзе выставы з партрэтам Жыхара, які трымае аўтамат на плячы, мастак “характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні”. 30 сакавіка 2022 году суд прызначыў Алесю Пушкіну 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Пра тое, хто такі Яўген Жыхар і чаму ўзгадванне гэтага імя сучаснікамі так палохае рэжым у Беларусі — у нашым чарговым артыкуле з серыі “Пантэон герояў”. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.4k views

ДЗЕНЬ ВОЛІ 25 сакавіка — свята, што ў цяперашніх рэалях напаўняецца асаблівай сакральнасцю, Беларуская нацыя здолела пранесці гэтую дату праз стагоддзе і захаваць яе гістарычную каштоўнасць. Сёння, у 105-я ўгодкі абвяшчэння першай беларускай дзяржавы пад гербам "Пагоня" і бел-чырвона-белым сцягам, гэтае свята яшчэ болей гартуе ў нас волю на здзяйсненне нашых мэтаў і мрояў. Сёння мы змагаемся за незалежнасць ад усходняй імперыі, за якою цягнецца доўгі і крывавы след злачынстваў, і якой на Беларусі пакуль яшчэ спрыяе яе памагаты са Шклова. Нядоўга застаецца да таго моманту, калі яго, як і "калегу", "патурбуюць" весткамі з Міжнароднага крымінальнага суда за здзекі і гвалт над уласным народам. Пакуль жа бязмежныя тэрор і пераслед знішчаюць волю палітвязняў і іх блізкіх у Беларусі. За іх волю і волю айчыны ідуць у бой ваяры-добраахвотнікі ў шэрагах сваіх пабрацімаў ва Украіне. За волю Беларусі дыяспары падтрымліваюць дыпламатычныя кантакты, выбудоўваюць палітычныя падмуркі для будучынi краiны, праходзяць тактычную вайсковую падрыхтоўку. Беларусы ўзмацняюцца да моманту Х, каб абараніць і адбудаваць вольную Беларусь. Беларусь будзе вольнай! І Дзень Волі, што мы адзначаем сёння, у ёй зробіцца галоўным дзяржаўным святам. Са святам, беларусы!

2.1k views

ДВА НАРОДЫ. АДЗІН ВОРАГ Беларусы і ўкраінцы заўсёды былі вельмі блізкія адзін аднаму. Разам з тым мы відавочна маем і пэўныя адрозненні ў светапоглядзе. Сёння часта можна пачуць ад украінцаў поўныя эмоцый абвінавачванні беларусаў ў тым, што з тэрыторыі Беларусі на Украіну з падачы Лукашэнкі ідуць расейскія акупанты і ляцяць ракеты, а "вы не выходзіце на плошчу". І у тым, што ў 2020-м мы не ўзялі з рукі камяні, як гэта зрабілі ўкраінцы падчас Майдану 2014 году, заплаціўшы крывёю нябеснай сотні і ахвяраў іншых цяжкіх падзей. Беларусы ж у адказ на гэтыя абвінавачванні нярэдка нагадваюць сваім паўдневым суседзям пра тое, што Лукашэнка быў ці не самым папулярным замежным палітыкам сярод украінцаў нават пасля падзей 20-га году, нягледзячы на крывавыя рэпрэсіі супраць свайго народу, якія па масштабах рызыкуюць пераважыць сталінскія. Пра прычыны таго, чаму мы, беларусы, "маемо що маемо" як вынік падзей 20-га году, і пра тое, што было зроблена слушна ці не слушна, можна спрачацца без канца. Спрэчкі такія сэнсу і карысці не маюць. Так, трэба прызнаць, што калі ўкраінцы — людзі больш рашучыя і непасрэдныя, беларусы — больш памяркоўныя і разважлівыя. І тое, і другое мае права на існаванне. Аднак і беларусам, і ўкраінцам варта не забывацца пра галоўнае — пуцінская імперская навала, што ўварвалася ў 2022 годзе на Украіну з усходу, двума гадамі раней, у 2020 годзе, зрабілася вызначальным пасобнікам рэжыму ў Беларусі. Беларусь і Украіна патрэбныя адна адной для перамогі над Расіяй-імперыяй. Ад самага пачатку вайны беларусы, шакаваныя нападам Расіі на Украіну не менш за саміх украінцаў, дапамагаюць украінскаму народу і змагаюцца за перамогу на фронце. На сённяшні дзень вядома пра больш за 20 ваяроў-беларусаў, што загінулі ў баях за вольную Украіну у шэрагах ВСУ. Пра розніцу між беларускім рэжымам і беларускім народам і адносіны між украінцамі і беларусамі праз год пасля пачатку вайны – у сённяшнім артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

1.9k views

КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА. З ЧАГО СКЛАДАЕЦЦА І ЯК ПРАЦУЕ Другі склад Каардынацыйнай рады гэтымі днямі рыхтуецца да поўнага запуску. Завяршаецца канчатковае рэгуляванне правілаў, па якіх неўзабаве пачнуць працаваць сябры КР. Прапануем кароткі агляд пра тое, з якіх органаў складаецца структура КР і як яны функцыянуюць. Агульнае паседжанне. У Агульным паседжанні на бягучы момант — 115 дэлегатаў КР. Падчас правядзення Агульнага паседжання прымаюцца канчатковыя рашэнні ад імя КР па ўсіх пытаннях, якія знаходзяцца ў рамках кампетэнцый КР. Праводзіць Агульнае паседжанне спікер КР Андрэй Ягораў. Апроч гэтага, у функцыі спікера ўваходзіць прадстаўленне Каардынацыйнай рады ва ўсіх адносінах з партнёрамі, контрагентамі і шырокай грамадскасцю. Калі спікер не можа выконваць свае абавязкі, гэта робіць віцэ-спікерка КР Алена Жываглод. Для эфектыўнай працы сябры КР падзяляюцца па наступных накірунках: Тэматычны. Гэта працоўныя групы і камісіі. У іх сябры КР працуюць над канкрэтнымі пытаннямі і па канкрэтных тэмах (дапамога палітзняволеным, узаемаадносіны з Украінай і г. д.). Розніца між працоўнымі групамі і камісіямі у тым, што пасля выканання ўсіх свах задач група спыняе дзейнасць, камісіі ж працуюць стала. Палітычны. Гэта фракцыі. У іх сябры КР аб'ядноўваюцца па падабенству палітычных пазіцый, агульных прынцыпах і ідэялагічных поглядах. На сёння ў КР зарэгістраваныя 7 фракцый. Аператыўнае кіраўніцтва Каардынацыйнай радай ажыццяўляе Нарада фракцый. Яна складаецца з аднаго з прадстаўнікоў кожнай фракцыі, спікера і кіраўніка Сакратарыята (адзначым, што апошні не мае права голасу). У гэтым органе вырашаюцца аператыўныя пытанні і прапрацоўваецца парадак дня агульных паседжанняў. Яшчэ адзін орган КР – Сакратарыят. Ён адказвае за тэхнічнае забеспячэнне працы КР. Дэталёва са структурай і правіламі працы КР можна азнаёміцца ў апублікаваным Статуце КР.

2.6k views

ZUBR У КР. ФРАКЦЫІ І ВЫБАРЫ У Каардынацынай радзе новага складу завяршаецца фармаванне фракцый. Гэта аб’яднанні дэлегатаў з агульнымі палітычнымі ці ідэялагічнымі поглядамі. Удзельнік КР ад каманды ZUBR.in узначаліў фракцыю "Грамадзянская салідарнасць". У яе на сённяшні дзень ўваходзяць 19 арганізацый, якія цяпер распрацоўваюць агульную стратэгію фракцыі. Між іншых асноўных падзей гэтага тыдня ў КР — перадвыбарныя дэбаты кандыдатаў на пасады спікера, віцэ-спікера ды галоўнага сакратара. Каманда ZUBR.in выказвае падтрымку кандыдатуры Андрэя Ягорава, аднаго з удзельнікаў фракцыі "Грамадзянская салідарнасць". Падчас дэбатаў Ягораў адзначыў, што разглядае КР як платформу і інструмент для развіцця нацыянальна-вызваленчага руху: "КР — гэта рух да нацыянальнага дэмакратычнага руху. І калі мы зможам выйсці праз КР на стварэнне гэтага шырокага нацыянальнага руху, то ў нас з'явяцца магчымасці завяршэння галоўнай справы беларускага народу сёння. Гэта завяршэнне беларускай дэмакратычнай рэвалюцыі". Па нашых меркаваннях, на пасадзе спікера КР досвед Ягорава як метадолага і палітолага і такая яго вызначаная пазіцыя будуць спрыяць аб'яднанню праз КР палітычнага і радыкальнага крылаў беларусаў і высілкаў усёй дэмакратычнай супольнасці на завяршэнне рэвалюцыі ў Беларусі. Выбары спікера, віцэ-спікера і сакратара КР будуць праходзіць згодна са Статутам Каардынацыйнай рады. Такую назву атрымаў Рэгламент пасля яго прыняцця новым складам КР на пачатку тыдня. Дэлегат ад ZUBR.in браў актыўны ўдзел у працоўнай групе па распрацоўцы Статута. Усе прынцыповыя прапановы нашай каманды былі ўключаныя ў канчатковы праект дакумента. Статут, па якім плануецца працаваць цягам бліжэйшага году, будзе апублікаваны ў самы бліжэйшы час. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.4k views

БЕЛАРУСКІ АДКАЗ НА КРЫЗІС ІМПЕРЫІ За больш за трыццацігадовы перыяд пасля разбурэння апошняй імперыі ў нашай частцы свету — СССР — постсаўковая ідэялагічная прапаганда ў Беларусі наварганіла шмат штампаў. Імі лукашысты намагаліся ціснуць на грамадства і ў 20-м: “Вы не памятаеце дзевяностыя гады”, “Вам што, дзевяностых захацелася?” Штампы гэтыя працавалі да пары, бо турбулентнасць таго пераходнага перыяду — асабліва эканамічная — ускалыхнула і расцерушыла жыцці людзей больш сталых пакаленняў. Нашых бабуль і дзядоў, маці і бацькоў у савецкія часы прывучылі да вызначанасці і стабільнасці. Аднак наўзамен практычна пазбавілі нацыянальных каранёў і ўласна свабоды мыслення, выказванняў і дзеянняў. Тым не меней, беларусы насуперак ўласнай дзяржаве, што імкнулася трымаць волю думаць і дзейнічаць у кайданках прарасійскага саўковага патэрналізму і схаваць нацыю ад самой сябе пад накрыўкай застарэлага генетычнага страху ад масавых бальшавіцкіх рэпрэсій, праклалі свой шлях да перамен да кропкі пад назвай “дваццаты год” і ўпарта крочаць далей. Пра досведы розных былых рэспублік па выхаду з сістэмнага крызісу, ад якога разваліўся СССР, пра сённяшні статус кво адносінаў беларусаў з Расіяй і пра тое, ці можна лічыць Беларусь акупаванай краінай — у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.3k views

Вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў 17-га стагоддзя. Быў гетманам – спачатку польным, потым вялікім літоўскім і ваяводам віленскім. У сваёй палітычнай дзейнасці адстойваў суверэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Паспяхова ваяваў з рускім царствам, шведамі, асманамі, татарамі, інсургентамі — казакамі і нідэрландцамі-гёзамі. Гетман Хадкевіч — постаць легендарная. Яго ведалі не толькі на радзіме, яго вайсковаму таленту салютавала ўся Еўропа. У 1800 годзе быў адчаканены медаль, з аднаго боку якога быў партрэт вялікага гетмана Літоўскага Яна Караля Хадкевіча, а на зваротным — надпіс на лацінскай мове “Разважлівасцю і вайсковай доблесцю служыў Радзіме як выдатныя грэкі і лаціняне”. Тым часам пра Хадкевіча не так шмат напісана ў падручніках па беларускай гісторыі. Ён дастаткова вядомы ў Польшчы, але “забыты” ў Беларусі. Сёння ўзгадваем пра вялікага стратэга, які спыніў нашэсце асманскай імперыі з поўдня, шведаў з поўначы і маскавітаў з усходу на нашыя землі. Яго апошняя перамога адбылася ўжо пасля яго смерці, а гісторыя з месцамі пахавання дагэтуль выклікае шмат пытанняў даследчыкаў. Падрабязней пра вялікія справы вялікага гетмана — у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.3k views

ZUBR.in як чалец новага складу Каардынацыйнай рады лічыць неабходным паведаміць, што апошнія палітычныя заявы Паўла Латушкі наконт Каардынацыйнай рады не адпавядаюць рэчаіснасці. На бягучы момант у Каардынацыйнай радзе не адбываецца ніякіх абмеркаванняў "змены адзінай стратэгіі" і "перамоў з рэжымам" і не прынятыя якія-небудзь рашэнні, акрамя заявы па Украіне 24 лютага. Больш падрабязна — у афіцыйнай заяве Каардынацыйнай рады: https://t.me/rada_vision/2834

2.2k views

Станіслаў Балаховіч, вядомы як Бацька Булак-Балаховіч, быў адным з лідэраў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі у часы белага руху. Існуюць сведчанні, што нацыянальная свядомасць гэтага дзеяча да 1920 гадоў была вельмі зменлівай, і што ў залежнасці ад патрэбы моманту ён выдаваў сябе за рускага, беларуса ці паляка, змагаўся за вольную Эстонію, вольную Польшчу, вольную Расію ці вольную Беларусь, а часам і за ўсё адразу. Разам з тым больш падрабязны экскурс у поўны нетрывіяльных дзеянняў і рашучых учынкаў жыццёвы шлях Балаховіча дэманструе, што галоўнымі каштоўнасцямі для яго былі свабода і клопат пра людзей. Пра выбітнага ваяра, які быў афіцэрам кавалерыі расійскай імператарскай арміі, потым генерал-маёрам Белай арміі, потым генералам Асобнага атраду БНР і нават вызначаўся на чалу беларускай дзяржавы і камандуючым усімі ўзброенымі сіламі Беларусі — у сённяшнім артыкуле “Пантэона герояў”. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

744 views

Для Беларусі Украіна — адна з самых блізкіх нацый. Боль і жах украінцаў ад захопніцкай вайны, у якой сёння год як ільецца кроў соцень тысячаў людзей, мы, беларусы, адчуваем гэтак жа моцна. І гэтак жа моцна мы адчуваем справядлівы гнеў і рашучасць даць годны адпор захопнікам. Лукашэнкаўская хунта, якая пакуль яшчэ правіць баль праз гвалт, прапаганду і расейскія грошы, дазваляе акупантам выкарыстоўваць беларускую зямлю і інфраструктуру. Але розумы, сэрцы і, самае галоўнае, дзеянні пераважнай большасці беларусаў былі і застаюцца на баку Украіны. Ад пачатку вайны Расіі супраць суверэннай Украіны мы з крыштальнай яснасцю ўсвядомілі, што нацыянальныя інтарэсы абедзвюх нашых краін залежаць ад існавання незалежнага дэмакратычнага і еўрапейскага суседа-партнёра і ўзаемнай падтрымкі. Вайна Украіны з імперыяй-Расіяй — гэта і вайна Беларусі з імперыяй-Расіяй. Вольныя беларусы актыўна ўключыліся ў барацьбу з першых дзён і няспынна робяць усё магчымае, каб наблізіць перамогу — у кібер-прасторы і складзе ЗСУ, у партызанах на радзіме і валанцёрах за мяжою. Параза Расіі ў вайне і партнёрства Беларусі і Украіны ў рамках агульных інстытутаў, рэгіянальных блокаў, саюзаў, ініцыятыў — мэты, ад якіх сёння залежыць само існаванне нашых нацый. Слава Україні! Жыве Беларусь!

2.2k views

МОВА – МОЦ НАЦЫІ Дзень 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы — у апошнія гады зрабіўся беларусам значна больш прыкметным і вядомым. У 2020-м разам з выбухам чалавечай годнасці выбухнула і нацыянальная свядомасць. Людзі пераходзяць на беларускую мову па закліку сэрцаў. Цяпер яна, сярод іншага, і прыкмета, і сродак супраціву постсаўковаму лукашэнкаўскаму рэжыму. Тое ж адбываецца сёння і ў нашых суседзяў у адносінах да пуцінскай навалы. Цягам году пасля пачатку вайны ўкраінцы, якія ад нараджэння размаўлялі па-руску, масава вывучаюць украінскую мову і пераходзяць на яе дзе толькі можна. Таму што мова — гэта зброя. Пра лёс яе і істотнасць для беларусаў — гэтак жа, як і для ўкраінцаў — у артыкуле.

2.2k views

ZUBR ІДЗЕ Ў КР Каманда ZUBR.in вылучыла свайго прадстаўніка ў новы склад Каардынацыйнай Рады. Мы ад пачатку падтрымалі стварэнне КР у 2020 годзе. Аднак КР пакуль не ўдалося зрабіцца сапраўды агульнай і значнай пляцоўкай для выпрацоўкі і рэалізацыі палітычных рашэнняў. Асноўныя прычыны — неэфектыўная арганізацыя працы агулам і розныя палітычныя супярэчнасці. Тым не менш, КР нароўні са Святланай Ціханоўскай па-ранейшаму мае міжнароднае прызнанне як легітымны прадстаўнік беларускага народу. Такім, у прыватнасці, яе разглядаюць Еўрапарламент, Еўрапейская Рада і Кангрэс ЗША дзякуючы масавай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці па выніках галасавання на платформе “Голас”. Пасля канферэнцыі дэмсіл у жніўні 2022 году быў запушчаны працэс рэфармавання КР, да якога далучылася і наша каманда. Працэс рэформы завяршаецца. У склад КС прынятыя 73 дэлегаты ад арганізацый грамадзянскай супольнасці, 22 чальцы з ранейшага складу КР і 15 самавылучэнцаў. Цяпер фіналізуецца тэкст рэгламенту для КР. У працы над ім прымае актыўны ўдзел прадстаўнік нашай каманды. ZUBR.in разглядае КР як ”пратапарламент”, які можа балансаваць расстаноўку дэмакратычных сіл і накіроўваць іх дзейнасць у канструктыўнае рэчышча. Мы будзем рэгулярна асвятляць дзейнасць КР і ўдзел у ёй ZUBR.in.

2.7k views

Людзі, барацьба якіх дзесяцігодзямі пасля падзей не дае спакою ні лукашыстам, ні імперцам з усходу. Людзі, што да апошніх дзён марылі аб вольнай Беларусі і з гонарам трымалі ў руках нацыянальны сцяг, які па сённяшні дзень выядае вочы прапагандзе. Частка з іх трапілі ў турмы, а частка вымушаныя былі эміграваць і скончыць свае дні на чужыне. Гэта людзі, пра якіх не тое што не пішуць у падручніках гісторыі – пра іх або ўвогуле забаронена распавядаць, або распавядаецца ў выключна чорных фарбах, якімі іх замалёўвае прапаганда. Адно з ключавых месцаў сярод іх займае стваральнік Беларускай Краёвай Абароны Францішак Кушаль. Звесткі пра генерала Кушаля па савецкіх канонах падаваліся даволі аднабакова. Суд нашчадкаў называюць самым аб’ектыўным. Cпрабуем паглядзець на лёс гэтага чалавека скрозь прызму ўплыву яго дзейнасці на ўсталяванне і развіццё беларускага нацыянальнага духу ў артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.1k views

ПАНТЭОН ГЕРОЯЎ Пабудаваць дэмакратычную і вольную Беларусь на нацыянальных каштоўнасцях, не ведаючы, як цяжка яны складаліся і здабываліся, не памятаючы гісторыі развіцця і змагання за вольны дух краіны, немагчыма. Гэтак жа немагчыма дабіцца ўзаемапавагі і разумення ўнутры нацыі, калі яе культурны код — здабыткі мастацства і літаратуры, сімвалізм і традыцыі, мова як адлюстраванне вобразаў — знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння. Наша краіна прайшла шмат гістарычных этапаў. На кожным з іх беларусы змагаліся з захопнікамі і акупантамі, з якога б яны боку ні прыходзілі. Нашы сапраўдныя патрыёты-продкі давалі і іх нашчадкі ў сучаснасці даюць адпор любому. Білі мы і крыжакоў, білі мы і шведаў, падчас савецкай улады змагаліся з камуністамі, за сённяшнім часам супрацьстаім паўзучай акупацыі пуцінскай Масковіі. На жаль, дадзеныя пра гэтыя вялікія перамогі і значныя крокі беларусаў да волі знішчаліся з нашае памяці пакаленне за пакаленнем. Апошнія дзесяцігоддзі лукашысты працягваюць іх пераварочваць і хаваць. Для іх наша краіна дагэтуль існуе выключна за савецкім часам. Яны баяцца зазірнуць у сапраўднае годнае мінулае, таму што тады ім давядзецца ясна і без прыўкрас убачыць сваю ўласную крывізну ў люстэрку гісторыі. У асобную рубрыку "Пантэон герояў", якую неўзабаве распачне ZUBR.in, увайдуць найбольш выбітныя ўраджэнцы Беларусі, што паклалі сваё жыццё на служэнне Бацькаўшчыне. Мы не ставім сабе мэтаю распавесці пра ўсіх вядомых асобаў — іх вельмі шмат, — але абавязкова ўзгадаем пра тых, дзякуючы каму мы маем сваю незалежную краіну. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

1.7k views

БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ІМПЕРЫІ Апошнія 30 гадоў беларускае грамадства павольна дрэйфавала да самарэалізацыі, актыўнай жыццёвай пазіцыі і ўсведамлення каштоўнасці незалежнасці краіны. Дзяржаўны ж апарат арыентаваўся на "падданніцтва" людзей і эксплуатацыю залежнасці ад Расіі. Разрыў між развіццём грамадства і дзяржаўнай уладай бясконца павялічваўся. І ў 2020 годзе зрабілася канчаткова відавочным, што беларуская нацыя не згодная расчыніцца і ціха патопнуць бы тыя жабкі ў расейскім імперскім малацэ. Беларусы маюць дастаткова імпэту, каб узбіць якаснае масла сваёй нацыянальнай маркі. А чаму сусветная гісторыя нам падказвае, што імперыя-Расія дажывае апошнія дні, чытайце ў артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

2.3k views

ЦІ ПРАДУЛІ БЕЛАРУСЫ РЭВАЛЮЦЫЮ? "Нічога не будзе ўжо", "злілі мы 20-ты год", "будзем пад Расіяй", "рэвалюцыі не атрымалася", "ну і чаго вы дабіліся?"... Мала хто з беларусаў не чуў такое ад сваякоў ды сяброў. І ў змроку падзей ды навінаў, ад якіх стыне кроў, можа здавацца што — ну, сапраўды, правал. Але што калі зірнуць на ўсё гэта не знутры сітуацыі, а шырэй? Ці з іншай кропкі? У 2020 годзе па факце адбылося агульнанацыянальнае паўстанне. Гэта быў не бунт, не мяцеж, не пратэст асобных сацыяльных груп. Гэта быў шырокі рух усёй нацыі за зрынанне важкай палітычнай надбудовы. Галоўным пасылам людзей было: "Мы можам самі!" Без прарасейскага Лукашэнкі. Без пятлі ў выглядзе дзяржаўнага "клопату". Без Расіі. Таму ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ! — не пустая "крычалка". Гэты лозунг адлюстроўвае саспеўшы стан нацыянальнай свядомасці. Беларусы ўбачылі, пачулі, адчулі ў сабе беларусаў. Гэтая рэвалюцыя была і ёсць непазбежнай з'явай гістарычнага працэсу. Яна пачалася ў 20-м і яшчэ не завяршылася. Мы сапраўды МОЖАМ. Магчымасці для завяршэння рэвалюцыі існуюць і спеюць, дзеянні робяцца, і будуць і іншыя, і новыя. Наша задача — не апускаць рукі, садзейнічаць ім, развіваць іх і рэалізоўваць. Памятайма, што тут і цяпер мы жывем у гісторыі і самі ствараем будучыню сваімі словамі і дзеяннямі. І, безумоўна, мы мусім не толькі назіраць за днём сённяшнім, але і ведаць як мага болей, што мы маем у мінулым. Гістарычная навука выяўляе і апісвае факты. Але і выпадкаў перапісвання гісторыі шмат. Таму цалкам ведаць аб'ектыўную гісторыю не дадзена нікому. І таму гісторыя — гэта тое, што мы даведваемся пра тое, як мы "дайшлі да жыцця такога", азіраючыся ў мінулае, самастойна яго супастаўляючы і інтэрпрэтуючы. Так мы лепей вызначаем сваё сённяшняе месца і сітуацыю і дзейнічаем больш эфектыўна. ZUBR.in рыхтуе серыю публікацый пра працэсы, з'явы, падзеі і асоб, якія ўплывалі і ўплываюць на стан рэчаў у былым і развіццё падзей на будучыню. Пра тое, якім быў і мае быць шлях Беларусі да незалежнай прававой дэмакратычнай дзяржавы. Пра тое, хто і што фарміравала і фарміруе свядомасць нашае грамадзянскай нацыі. Намерваемся быць максімальна аб'ектыўнымі 😉. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot

1.1k views

ZUBR. ПЛАНЫ 2023 Напярэдадні 2023 году каманда ZUBR падзяліла напрамкі працы і правяла адпаведную юрыдычную рэструктурызацыю. Медыя-частка каманды ў складзе грамадскай арганізацыі ZUBR NGO, заснаванай ў 2020 годзе, будзе займацца адмыслова праектам Malanka Media. ZUBR NGO па-ранейшаму ўзначальвае Павел Марыніч. Напрыканцы 2022 году зарэгістраваная грамадская арганізацыя ZUBR.in. Яе заснавальнікі таксама ў справе з 2020 году. Дырэктар новай юрыдычнай асобы ZUBR.in — Павел Патапаў. Нягледзячы на тое, што большую частку 2022 году мы, удзельнікі ZUBR.in, заставаліся па-за публічнай прасторай, мы працягнулі супрацоўніцтва з грамадзянскімі актывістамі і арганізацыямі па падтрымцы палітвязняў у Беларусі, фіксаванні і дэаноне злачынцаў рэжыму, падтрымцы беларусамі Украіны ў вайне з Расеяй. Цягам гэтага часу мы таксама ўдасканалілі онлайн-платформы, працягвалі прыем і апрацоўку дадзеных, падвысілі ўзровень тэярэтычных ведаў і практычных навыкаў па грамадскім актывізме праз адукацыю каманды на спецыялізаваных трэнінгах. Мэта каманды ZUBR.in на сёння — пашырэнне і ўдасканаленне грамадзянскага кантролю і інструментарыя для яго ва ўмовах супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі і вайны Украіны з Расіяй з перспектывай на час зменаў у стане рэчаў у Беларусі. У планах ZUBR.in на 2023 год – супрацоўніцтва з ініцыятывамі і праектамі, якія дзейсна працуюць на нацыянальна-вызваленчы рух, палітычныя змены ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі, іх інфармацыйная і ідэялагічная падтрымка і грамадзянская адукацыя беларусаў; – збор і сістэматызацыя дадзеных на zubr.in і zubr.cc, тэхнічнае абслугоўванне і бяспека платформ, развіццё і інтэграцыя канцэпту грамадзянскага кантролю ў іншых сферах, у тым ліку дзейнасці дэмакратычных сіл. Плануем трымаць вас у курсе падзей, сябры. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто падзяляе нашы імкненні і застаецца з ZUBR.in. Зваротная сувязь: @Zubr_info_bot

862 views

ZUBR. ВЫНІКІ 2020-2022 Ініцыятыва ZUBR была створаная ў 2020 годзе для мэтаў грамадзянскага кантролю дзяржаўных органаў Беларусі. Усё пачалося з незалежнага назірання падчас прэзідэнцкіх выбараў. На онлайн-платформе zubr.in былі сабраныя поўныя звесткі пра выбарчыя ўчасткі і склады камісій. Дасланыя незалежнымі назіральнікамі дадзеныя склаліся ў пераканаўчыя доказы масштабных фальсіфікацый з фіксаваннем канкрэтных асобаў, якія будуць несці за гэта крымінальную адказнасць. У 2021 годзе распачаты грамадзянскі кантроль судовай сістэмы Беларусі на онлайн-платформе zubr.cc. Мэта праекту – адлюстраванне працы судовай сістэмы і яе максімальная празрыстасць. Рэсурс функцыянуе пры экспертнай падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta і ў супрацы з ініцыятывамі ”23.34” і dissidentby. У прыватнасці, на ім збіраюцца дадзеныя пра суддзяў-паслугачоў рэжыму Лукашэнкі, што выносяць палітычна ангажаваныя прысуды. Па дадзеных, сабраных на платформах ZUBR, вялося супрацоўніцтва з АКРЗ, Чорнай кнігай акупантаў і паслугачоў рэжыму, КіберПартызанамі. У 2022 г. так званы “рэферэндум” па Кантытуцыі зрабіўся другім этапам працы па назіранню. У 2021-22 гг. выйшла серыя публікацый ZUBR пра знішчэнне ў Беларусі прававой дзяржавы праз парушэнні Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства ў перыяд з 90-х па 2020 гады. Падчас “рэферэндуму” каманда ZUBR прапанавала беларусам навучанне і падтрымку для ананімнага грамадзянскага кантролю падзей на ўчастках нават ва ўмовах татальнага ціску на грамадзян з боку рэжыму. Мы апрацоўвалі дадзеныя і адлюстроўвалі падзеі на ўчастках у штодзённых дайджэстах, у тым ліку пра першыя з восені 2020 году масштабныя выступленні і супраць вайны ва Украіне ў асноўны дзень галасавання 27 лютага. Выніковая сумесная справаздача ZUBR, Cумленных людей і ГОЛАСу па "рэферэндуме"-2022 – тут. Праца на платформах працягваецца. Дзякуем усім, хто застаецца з намі, працягвае дасылаць звесткі і зваротную сувязь. Бліжэйшым часам каманда ZUBR падзеліцца планамі на 2023. Зваротная сувязь: @Zubr_info_bot

1.3k views

Сёння стала вядома, што ва Украіне загінуў беларус Аляксей Аўдзеенка. Баец з пазыўным "Якуб" стаў 16 загінуўшым беларускім ваяром ад пачатку поўнамаштабнай вайны за Украіну. Аляксей загінуў 4 снежня на Бахмуцкім накірунку. З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, зрабіўся добраахвотнікам Тактычнай Групы Беларусь і хутка падпісаў кантракт з ЗСУ. З першых дзён вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны. Героі не паміраюць! Крыніца: https://t.me/belwarriors/2204

1.8k views

Сёння загінуў баец палку "Пагоня" з пазыўным "Жнец". На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны. Наш брат біў маскалей з 2017 года. Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталiся 2 дзяцей і жонка. Крыніца: https://t.me/belpolk_pagonya/72 🙏ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ! ❤️🇺🇦

1.8k views

Освобождаем мышление: записываем аудиокнигу политзаключенного философа Владимира Мацкевича Что такое гражданское общество? Как оно может влиять на процессы, происходящие в стране? Способны ли мы объединяться для общих дел? Какие качества нам нужны, чтобы противостоять современным угрозам и отвечать на вызовы? Ответы на эти вопросы есть в сборнике В. Мацкевича «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе». Мы, группа гражданских инициатив и выпускниц "Летучего университета", объявляем сбор на создание и продвижение аудиокниги. Бюджет: 3500 евро (редактура, озвучка, монтаж, реклама) Сроки: 3 месяца на производство (от момента сбора средств) Команда по производству: Продюсер, звукорежиссер - Женя Дячек Редактор - культурный аналитик, публицист Максим Жбанков Диктор - купаловец Олег Гарбуз Тех. и юр. организация сбора, а также реклама в соцсетях - Нация Лидеров Партнеры: Беларусы Зарубежья, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі Моладзевы Хаб, Маланка, ZUBR, Летучий университет Поддержите наш сбор - тут Ваша поддержка даст возможность большему количеству людей понимать происходящие процессы, а значит - действовать более осознанно. ◽️Узнать больше и познакомиться с работами Мацкевича ◽️Книга в пдф ◽️Рецензия #философ_в_тюрьме

2.0k views

З болем у сэрцы паведамляем, што выконваючы свой баявы абавязак гераічна загінуў камандзір батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Іван Марчук, з пазыўным "Брэст". 26 чэрвеня Батальён «Волат» прымаў удзел у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў у раёне Лісічанска. Дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвяраванасці нашыя беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку. Івана ведалі як мужнага, рашучага і самаадданага чалавека, які за кожнага свайго байца быў гатовы на ўсё. Ён меў выключны аўтарытэт сярод ваяроў Палка. Акрамя гэтага ён быў адданым сынам беларускай зямлі і верыў у будучыню вольнай Беларусі. Гэта вельмі вялікая і балючая страта для нас усіх. Перамога, за якую лепшыя сыны беларускага народу ваююць разам з украінцамі за свабоду нашых народаў, дакладна не будзе легкай. Але перамога будзе. 🙏ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ! ❤️🇺🇦 @BelWarriors

2.3k views

Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў быў смяротна паранены камандзір атрада, ваяр Батальёну Каліноўскага Павал “Волат”. У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не паспелі. Крыніца: https://t.me/belwarriors/1410